Біркіркара
| Горад | |||||
| Біркіркара | |||||
|---|---|---|---|---|---|
| Birkirkara | |||||
|
|||||
| 35°54′ пн. ш. 14°28′ у. д.HGЯO | |||||
| Краіна |
|
||||
| Кіраўнік | Q133891709? | ||||
| Гісторыя і геаграфія | |||||
| Плошча | 2,7 км² | ||||
| Вышыня цэнтра | 40 ± 1 м | ||||
| Часавы пояс | UTC+1, летам UTC+2 | ||||
| Насельніцтва | |||||
| Насельніцтва | 21858 чалавек (2005) | ||||
| Афіцыйная мова | мальтыйская мова і англійская | ||||
| Лічбавыя ідэнтыфікатары | |||||
| Тэлефонны код | 356 | ||||
| Паштовы індэкс | BKR | ||||
|
|
|||||
| visitbirkirkara.com | |||||
| Паказаць/схаваць карты | |||||

Біркіркара[1] (мальт.: Birkirkara, прынята таксама скарочанае напісанне B’Kara) — горад на Мальце. Насельніцтва - каля 25 000 чалавек.
У горадзе 4 аўтаномныя парафіі: Святой Алены, Святога Язэпа, Багародзіцы Кармельскай і Святой Марыі. Тут жа знаходзіцца адзін з лепшых каледжаў Мальты, каледж Святога Алойзія.
Тут нарадзіліся былы прэзідэнт Эдвард Фенек Адамі, лідар апазіцыі Альфрэд Сант, а таксама першы прэзідэнт Мальты Антоні Мамо.
Дэвіз на гербе горада — In hoc signo vinces, а на гербе горада намаляваны чырвоны крыж, над якім узвышаецца карона.
Сярод славутасцяў Біркіркары варта адзначыць Стары вакзал (чыгунка была пракладзеная ў 1931 годзе), які ў цяперашні час пераўтвораны ў публічны парк. Нягледзячы на тое, што Біркіркара ператварылася ў камерцыйны цэнтр Мальты, яна захоўвае зачараванне архітэктуры і побыту жылога сектара.
У горадзе таксама ёсць уласны футбольны клуб Біркіркара, заснаваны ў 1950 годзе.
Зноскі
- ↑ Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. Т. 10: Малайзія — Мугаджары / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш. — Мн. : БелЭн, 2000. — Т. 10. — 544 с. — 10 000 экз. — ISBN 985-11-0035-8. — ISBN 985-11-0169-9 (т. 10). — карта Мальты