Прэзідэнт Мальты
Прэзідэнт Мальты (мальт.: President ta' Malta, англ.: President of Malta) — кіраўнік Рэспублікі Мальта, гарант Канстытуцыі.[1] Ён абіраецца Палатай Прадстаўнікоў Мальты тэрмінам на 5 год. Прэзідэнт узначальвае выканаўчую ўладу, уваходзіць у склад Парламента, назначае суддзяў. З 2009 Прэзідэнт Мальты – лейбарыст Джордж Абела.
Пасада была зацверджаная 13 снежня 1974 пасля абвяшчэння Мальты незалежнай рэспублікай. Апошні генерал-губернатар, Энтані Мама, стаў першым прэзідэнтам.
Дзейнасць Прэзідэнта апісваецца ў частцы 5 Канстытуцыі. На пасаду можа быць абраны толькі грамадзянін Мальты, які ніколі не быў суддзёй Вярхоўнага Суда або Прэзідэнтам, або членам камісій, згаданых у артыкулах 109, 118 і 120.
Спіс[правіць | правіць зыходнік]
Беспартыйны Лейбарысцкая партыя Нацыяналістычная партыя
№ | Партрэт | Імя | Пачатак праўлення | Канец праўлення |
---|---|---|---|---|
1 | ![]() |
Энтані Мама | 13 снежня 1974 | 27 снежня 1976 |
2 | ![]() |
Антон Буціджыч | 27 снежня 1976 | 27 снежня 1981 |
- | ![]() |
Альберт Хізлер | 27 снежня 1981 | 15 лютага 1982 |
3 | ![]() |
Агата Барбара | 15 лютага 1982 | 15 лютага 1987 |
- | ![]() |
Пол Шверэб | 15 лютага 1987 | 4 красавіка 1989 |
4 | ![]() |
Чэнсу Табонэ | 4 красавіка 1989 | 4 красавіка 1994 |
5 | ![]() |
Уга Міфсуд Банічы | 4 красавіка 1994 | 4 красавіка 1999 |
6 | ![]() |
Гвіда дэ Марка | 4 красавіка 1999 | 4 красавіка 2006 |
7 | ![]() |
Эдзі Фенек Адамі | 4 красавіка 2006 | 4 красавіка 2009 |
8 | ![]() |
Джордж Абела | 4 красавіка 2009 |
Зноскі
- ↑ Дадатак 2 Канстытуцыі Мальты