Бітва за Цхінвалі

З пляцоўкі Вікіпедыя
Перайсці да: рух, знайсці
Бітва за Цхінвалі
Асноўны канфлікт: Вайна ў Паўднёвай Асеціі
Tskhinvali battles (8 August) (en).svg
Рух і пазіцыі грузінскіх (сіні колер) і расійскіх (чырвоны) войск каля Цхінвалі
Дата

7 жніўня11 жніўня 2008

Месца

Цхінвалі (Паўднёвая Асеція)

Вынік

Перамога расійскіх войск

Праціўнікі
Сцяг Грузіі Грузія Сцяг Расіі Расія
Сцяг Паўднёвай Асеціі Паўднёвая Асеція
Камандуючыя
Сцяг Грузіі Міхаіл Саакашвілі
Сцяг Грузіі Давід Кезерашвілі
Сцяг Грузіі Мамука Курашвілі
Сцяг Грузіі Вано Мерабішвілі
Сцяг Грузіі Заза Гагава
Сцяг Расіі Анатоль Хрулёў
Сцяг Расіі Марат Кулахметаў
Сцяг Расіі Сулім Ямадаеў
Сцяг Расіі Казбек Фрыеў
Сцяг Паўднёвай Асеціі Анатоль Баранкевіч
Сцяг Паўднёвай Асеціі Васіль Лунёў
Сілы бакоў
10.000 — 11.000 Сцяг Расіі
Сцяг Паўднёвай Асеціі Да 3.500
Страты
Усяго за вайну: Сцяг Грузіі каля 169 забітых, 1 прапаў без вестак Усяго за вайну: Сцяг Расіі 67 забітых, каля 280 параненных
Сцяг Паўднёвай Асеціі 82 забітых
Commons-logo.svg Battle of Tskhinvali на Вікісховішчы

Бітва за Цхінвалі — бітва між паўднёваасяцінскімі паўстанцамі і расійскім войскам з аднаго боку і грузінскім войскам з другога за горад Цхінвалі, што адбылася 79 жніўня 2008 года ў ходзе вайны ў Паўднёвай Асеціі.

Храналогія (расійскія крыніцы падаюць маскоўскі час; + 1 гадзіна ад беларускага)[правіць | правіць зыходнік]

7 жніўня[правіць | правіць зыходнік]

23:30 Грузінскае войска адкрыла агонь па Цхінвалі з артылерыі і ўсталёвак залпавага агню «Град». Урад Грузіі абвясціў аб пачатку аперацыі па ўсталяванні ў Паўднёвай Асеціі канстытуцыйнага парадку Абхазія перамяшчае войскі да мяжы з Грузіяй.

8 жніўня[правіць | правіць зыходнік]

02:46 Грузінскае войска заняло вёскі Дзідмуха, Мугуці і Дмянісі, што ў ваколіцах горада[1]

03:30 Грузінскае войска пачало танкавую атаку на паўднёвыя ўскраіны Цхінвалі

04:22 Міністр па рэінтэграцыі Грузіі Цімур Якобашвілі заявіў аб заняцці сёлаў Архоці і Квема Акона ў ваколіцах Цхінвалі[2].

05:31 [http://lenta.ru/news/2008/08/08/ossetia4/ Грузінскае войска заняло Знаурскі раён Паўднёвай Асеціі

7:00 Урад Расіі ініцыяваў скліканне экстранага паседжання Рады Бяспекі ААН (доўжылася з 9 да 10 гадзінаў). Сталы прадстаўнік Расіі пры ААН Віталь Чуркін прапанаваў запатрабаваць неадкладнага спынення гвалту ў Паўднёвай Асеціі, але Рада Бяспекі не ўхваліла тэкст прапанаванай заявы.Рада Бяспекі ААН правёў экстранае паседжанне, прысвечанае сітуацыі ў Грузіі. Цэнтр навін ААН (8 жніўня 2008). Праверана 18 жніўня 2008.[3]

Цхінвалі пасля артылерыйскага абстрэлу
Падбіты грузінскі танк у Цхінвалі

7:23 5 грузінскіх самалётаў Су-25 нанеслі ўдар па пазіцыях паўднёваасяцінскіх паўстанцаў ля паселішча Тквярнеці[4]

9:13 Паводле Міністэрства друку паўстанцаў:Цхінвалі, падрахунак начнога штурму: загінулі больш за 15 мірных жыхароў. Разбураная значная частка горада

9:23 Паводле грузінскай радыёстанцыі Імедзі: Грузінскае войска заняло Цхінвалі

9:49 Пры абстрэле штаба ССПМ у Цхінвалі параненыя тры расійскія міратворцы.

10:00 МУС Грузіі: расійскі бамбардзіроўшчык скінуў бомбы на грузінскі горад па-за зонай канфлікту

10:37 Грузінскае войска ўсяго заняло 12 вёсак, у тым ліку большасць вакол горада: Атосі, Дзідмуха, Дменісі, Знавуры, Квема Акона, Мугуці, Сарабукі і Хетагурові. Атрад грузінскага войска з 600 чалавек увайшоў у горад[5].

11:10 Грузінскія снарады трапілі ў расійскія казармы[6]

11:25 Расійскія самалёты бамбавалі грузінскі горад Горы. Паводле Міністэрства нутраных спраў Грузіі грузінскае войска збіла адзін расійскі бамбардзіроўшчык[7].

12:46 На вуліцах Цхінвалі працягваюцца інтэнсіўныя баі. Паведамлялася, што грузінскія сілы кантралююць усе ўезды і выезды з горада[8].

13:30 Мэр Тбілісі Георгі Угулава паведаміў аб заняцці 70 % Цхінвалі і спыненні агню грузінскім войскам з 15:00 да 18:00 дзеля бяспечнага вываду насельніцтва з горада[9] ў бок вёскі Эргнэці[10].

14:40 Агенцтва «Навіны-Грузія» паведаміла аб тым, што ў Цхінвалі спынены агонь, і што Грузія выконвае мараторый для выхаду мірных жыхароў з зоны вайскоўАцаў дзеянняў[Крыніца?] (састарэлая, другая - пра папярэднюю падзею).

15:00 Калона расійскіх танкаў увайшла на тэрыторыю Паўднёвай Асеціі

15:30 Грузінскія войскі адыходзяць з Цхінвалі

15:48 расійскія самалёты нанеслі ўдар па грузінскіх пазіцыях у ваколіцах Цхінвалі[11].

16:47 У Цхінвалі спыніліся баі

17:38 Паўстанцы аднавілі кантроль над Цхінвалі. Паўднёваасяцінскі прадстаўнік у Змяшанай кантрольнай камісіі па ўрэгуляванні Інал Пліеў заявіў аб 3 падбітых грузінскіх танках, а начальнік адпаведнага батальёну Казбек Фрыеў - пра наяўнасць параненых[12]

18:24 Расійская 58-я армія пачала абстрэл грузінскіх пазіцый

9 жніўня[правіць | правіць зыходнік]

09:36 Байцы 58-й арміі прадзерліся да лагера міратворцаў у Цхінвалі

11:41 У Цхінвалі перакінутыя падрадзяленні пскоўскіх дэсантнікаў

11:57 Часткі 58 арміі выціснулі з Цхінвалі грузінскіх вайскоўцаў У другой палове дня грузінскае войска распачала другую спробу штурму Цхінвалі. Пасля масіраванага артабстрэлу[13][14], 9 жніўня 2008 грузінскае войска ўвайшло ў горад[15]. Адначасова з гэтым грузінскі бок паспрабаваў перарэзаць Зарскую дарогу да поўначы ад Цхінвалі, якая злучае горад з Паўночнай Асеціяй[Крыніца?] (няісная). На пад'ездзе да горада атрымаў асколачнае раненне генерал Хрулёў[16]. Таксама Саакашвілі на сустрэчы з апазіцыяй заявіў аб знішчэнні грузінскім войскам 60 чалавек з расійскага разведвальнага батальёна "Усход" з Чачні (Галоўная разведвальная ўправа Расіі)[17]. Позна ўвечары ў горад увайшоў батальён "Усход" (75 чалавек) і на працягу ночы выцесніў грузінскае войска[18].

Зноскі

  1. (руск.) Грузія заняла тры вёскі
  2. (руск.) Якобашвілі: Грузінскія войскі ўзялі пад кантроль пяць асяцінскіх сёлаў - Дменісі, Дзідмуха, Мугут, Архоцы і Квемо Окона
  3. (руск.) title=Савбяс ААН разыйшоўся, нічога не вырашыўшы наконт асяцінскага канфлікту
  4. (руск.) Грузінская авіяцыя нанесла ўдар па Паўднёвай Асеціі
  5. (англ.) Georgia gains control over 12 villages in conflict zone// Сайт вяшчальнага прадпрыемства "Руставі 2". 8 жніўня 2008
  6. (руск.) Камандаванне міратворцаў РФ: былі прамыя трапленні артснарядов у казармы, ёсць параненыя і забітыя
  7. (англ.) Russian aircrafts bomb Gori// Руставі 2. 8 жніўня 2008
  8. (руск.) Грузінскія вайскоўцы занялі стратэгічныя вышыні ў раёне Цхінвалі
  9. (англ.) Georgian troops control 70% of Tskhinvali// Руставі 2. 8 жніўня 2008
  10. (англ.) Officials: Georgian Forces Control Large Part of Tskhinvali// Сайт "Civil Georgia". 8 жніўня 2008
  11. (руск.) Расійскія самалёты бамбуюць грузінскія пазіцыі ў Паўднёвай Асеціі, войскі РФ уваходзяць у Цхінвалі
  12. (руск.) У Цхінвалі людзі выбіраюцца з хованак. Паўднёваасяцінскі бок заяўляе аб тысячах загінуўшых
  13. (руск.) Грузія аднавіла абстрэл жылых кварталаў Цхінвалі
  14. (руск.) Грузія аднавіла абстрэл расійскіх міратворцаў
  15. (руск.) Усё больш супярэчлівая інфармацыя прыходзіць з Цхінвалі, дзе днём аднавіліся баі
  16. (руск.) Пад Цхінвалі паранены генерал Анатоль Хрулёў
  17. (руск.) Cааакашвілі: Мы ліквідавалі 60 спецназнаўцаў ГРУ РФ
  18. (руск.) Батальён "Усход" з Чачні вядзе зачыстку Цхінвалі

Шаблон:Грузіна-паўднёваасяцінскі канфлікт (2008)


Шаблон:South Osetia-stub