Бітва пад Ласасінам

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Бітва пад Ласасінам
Асноўны канфлікт: Паўстанне 1863—1864 гадоў
Помнік загінуўшым паўстанцам на Ружанскім палігоне
Помнік загінуўшым паўстанцам на Ружанскім палігоне
Дата 4 чэрвеня 1863
Месца Ласасін
Вынік перамога расійскага войска
Праціўнікі
Сцяг Польшчы Паўстанцы Расія Расійская імперыя

Бі́тва пад Ласасі́нам — бітва паўстання 1863 года, якая адбылася 24 мая (4 чэрвеня1863 ля вёскі Ласасін Слонімскага павета Гродзенскай губерні (цяпер у Пружанскім раёне Брэсцкай вобласці).

Гісторыя[правіць | правіць зыходнік]

24 мая (4 чэрвеня1863 рускія дагналі аддзел пружанскага шляхціца Фелікса Улодка «Шчаснага» і ўзялі яго ў атачэнне. Пры спробе вырвацца паўстанцы страцілі 40 чалавек забітымі, аднак Валерый Антоній Урублеўскі з часткаю аддзелу здолеў вырвацца з акружэння[1]. Пасля бою казакі налічылі на адным левым флангу 127 забітых, у палон быў узяты беластоцкі памешчык Рафал Карыцкі.

Памяць[правіць | правіць зыходнік]

Першы драўляны крыж на месцы пахавання загінуўшых паставілі мясцовыя жыхары. У 1928 за польскім часам мясцовыя ўлады замянілі яго гранітным помнікам з надпісам: «Prochom 40 powstanców polskich poległych w 1863 r. w walkach z najezdzcą. Mieszkańcy powiatu» (па-беларуску: Праху 40 паўстанцаў, загінуўшым у 1863 годзе ў бітвах з акупантамі. Жыхары павета)[1].

З прыходам савецкай улады помнік быў узарваны. У 1989 годзе адноўлены мясцовымі краязнаўцамі з дапамогай пружанскіх прадпрыемстваў[1].

Помнік занесены ў Дзяржаўны спіс гісторыка-культурных каштоўнасцей Рэспублікі Беларусь.

Зноскі