Фелікс Улодак

З пляцоўкі Вікіпедыя
Jump to navigation Jump to search
Фелікс Улодак
Дата нараджэння: 9 чэрвеня 1838(1838-06-09)
Месца нараджэння:
Дата смерці: невядома

Фелікс-Адам-Ян Улодак (польск.: Feliks Adam Jan Włodek, руск.: Феликс Адам Ян Влодек; 9 чэрвеня 1838 — ?), — адзін з удзельнікаў паўстання 1863—1864 г., узначальваў Пружанскі паўстанцкі атрад. Дзейнічаў пад псеўданімамі Самух, Шчасны і Здзяхоўскі.

Біяграфія[правіць | правіць зыходнік]

Значны маянтковец, меў ва ўласнасці маёнткі Кабакі (Пружанскі павет), Матыкалы (Брэсцкі павет).

Сябраваў з мастаком Міхаілам Кулешам, які ў 1845, падчас паездкі па Берасцейшчыне, гасцяваў у маёнтку Улодака[1]

Падтрымаў паўстанне 1863—1864 гадоў. Удзельнік бітвы пад Мілавідамі 3 чэрвеня 1863 г. і бітвы пад Ласасінам 4 чэрвеня 1863 г. А 13 чэрвеня атрад Фелікса Улодка і атрад Яна Эдварда Ваньковіча сышліся ў бітве з салдатамі і казакамі каля вёскі Новыя Пяскі (Слонімскі павет).

Пасля паўстання эмігрыраваў у Царства Польскае.

Зноскі

  1. С.Я. Сяльверстава Культурнае жыццё Брэста-Літоўскага ў першай палове XIX ст.. Мястэчкі Беларусі. Андрэй Гяцэвіч. Праверана 17 кастрычніка 2011.

Літаратура[правіць | правіць зыходнік]