Бітва пад Лясной (1708)

З пляцоўкі Вікіпедыя
(Пасля перасылкі з Бітва пры Лясной)
Перайсці да: рух, знайсці
Бітва пад Лясной
Асноўны канфлікт: Вялікая Паўночная вайна (17001721)
Battle of Lesnaya.jpg
Бітва пры Лясной. Жан Марк Нацье (1717)
Дата

28 верасня 1708

Месца

Лясная (Беларусь)

Вынік

Перамога расійскага войска

Праціўнікі
Сцяг Швецыі Швецыя Сцяг Расіі Расія
Камандуючыя
Адам Людвіг Левенгаўпт Пётр I
Сілы бакоў
12.500 — 16.000 чалавек 12.000 — 14.500 чалавек
Страты
6.500 забітых, 3.000 параненых 1.111 забітых, 2.856 параненых
Commons-logo.svg Battle of Lesnaya на Вікісховішчы

Бі́тва пры Лясно́й была адной з самых значных і вырашальных падзей у гісторыі Вялікай Паўночнай вайны (17001721).

Бітва адбылася 28 верасня 1708 года непадалёк ад беларускай вёскі Лясная. Рускае войска было пад камандаваннем цара Пятра I і фельдмаршала Аляксандра Меншыкава. Шведскай арміяй камандаваў генерал Адам Людвіг Левенгаўпт. Перад пачаткам бітвы армія генерала Левенгаўпта налічвала 5.500 ваяроў інфантэрыі і 3.000 кавалерыі, моц рускага войска складала 4.830 ваяроў інфантэрыі (10 батальёнаў) і 6.795 ваяроў кавалерыі.

Бітва[правіць | правіць зыходнік]

Пётр I

Генерал Адам Людвіг Левенгаўпт камандаваў адной з самых выдатных шведскіх вайсковых частак, якая ў той час кватэравала пад Рыгай. Улетку 1708 года войска Левенгаўпта вырушыла з Рыгі, каб злучыцца з галоўнай арміяй Карла XII.

Армія Карла XII таксама чакала ад Левенгаўпта зброю, харчаванне і вайсковую амуніцыю, плануючы пасля дапамогі працягнуць паход на Маскву. Але падрыхтоўка Левенгаўпта зацягнулася і Карл XII вырашыў адправіцца тым часам з паходам на Украіну. 15 верасня 1708 года рушыла ў паход галоўная армія шведаў. Армія Левенгаўпта знаходзілася пры гэтым усяго каля сотні кіламетраў ад Карлавага войска.

Расійскія военачальнікі вырашылі скарыстацца гэтым становішчам, і Пётр I аддаў прыказ ісці ў наступ на армію Левенгаўпта, вырашыўшы не дазволіць шведскай арміі злучыцца з галоўнай часткай войскаў Карла XII. Неабходна было спяшацца, каб не дапусціць пераправы корпусу генерала Левенгаўпта на другі бераг ракі Сож. Такі паварот дзеянняў не схапіў Левенгаўпта знянацку; генерал спыніў сваё войска і загадаў рыхтавацца да бітвы. Нечакана ў дзень бітвы ў другой палове дня пачаўся моцны снегапад, што было вельмі неспрыяльна для непадрыхтаванага да такой змены шведскага войска. Шведы былі дэзарыентаваны, Левенгаўпт аддаў загад адступаць, а таксама паліць і знішчаць зброю, харчаванне і ваенную амуніцыю, якія прызначаліся для арміі Карла.

Адам Людвіг Левенгаўпт

Левенгаўпт аддаў загад свайму корпусу імкліва і непрыкметна пад пакровам ночы ўцякаць праз лес да Прапойску (назва цяперашняга беларускага горада Слаўгарад да 1945 года). Калі на ранку наступнага дня высветлілася, што войска Левенгаўпта на месцы ўчорашняга бівака няма, Пётр I кінуў наўздагон атрад драгунаў, якіх узначальваў генерал-лейтэнант Пфлуг. Драгунамі Пфлуга было пасечана каля пяцісот шведаў і захоплена ўсё тое, што Левенгаўпт не паспеў патапіць у рацэ Сож: зброю і амуніцыю схавалі пад сабой воды ракі. Да галоўнага стану Карла здолела дабрацца ўсяго 6.503 салдата корпуса Левенгаўпта, армія шведскага караля засталася без правіянту і без страчанай у бітве пры Лясной зброі. Таксама не дасталася шведскаму каралю зброя і багатыя запасы правіянту ад гетмана Мазепы, таму што даведаўшыся пра нечаканую здраду Мазепы і яго войска, Пётр загадаў спаліць стан гетмана ў Батурыне.

Страты і вынікі[правіць | правіць зыходнік]

У бітве пры Лясной загінула больш 6.500 шведаў, каля 3.000 былі паранены. Страты на баку рускай арміі склалі 1.111 чалавек забітымі і 2.856 чалавек параненымі. Знішчэнне корпусу Адама Левенгаўпта значна паслабіла пазіцыі Карла ХII і ўзняло дух рускай арміі, бо гэта была перамога над самым моцным корпусам шведаў, які доўгі час (9 гадоў) лічыўся непераможным. Бітва пры Лясной таксама стала канцом перавагі Швецыі на поўдні Еўропы.

Па словах Пятра I, бітва пры Лясной — «маці Палтаўскай бітвы», якая адбылася роўна дзевяццю месяцамі пазней.


Бітва пры Лясной у культуры і мастацтве[правіць | правіць зыходнік]

Помнік у гонар 200-годдзя перамогі

У 1717 годзе французскі мастак Жан Марк Нацье напісаў палатно «Бітва пры Лясной», якое замовіў яму Пётр I. У гонар 200-годдзя перамогі над арміяй шведаў непадалёку ад вёскі Лясная быў узведзены мемарыял, які стварыў скульптар А. Обер.

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]