Біцюг
Выгляд
Біцюг | |
---|---|
руск. Битюг | |
Характарыстыка | |
Даўжыня | 379 км |
Басейн | 8 840 км² |
Расход вады | 18,2 м³/с (каля горада Баброў) |
Вадацёк | |
Выток | |
• Месцазнаходжанне | каля вёскі Пятроўскае, Токараўскі раён, Тамбоўская вобласць |
• Каардынаты | 52°01′06″ пн. ш. 41°13′34,50″ у. д.HGЯO |
Вусце | Дон |
• Месцазнаходжанне | каля Ступіна, Паўлаўскі раён, Варонежская вобласць |
• Каардынаты | 50°37′33″ пн. ш. 39°55′18″ у. д.HGЯO |
Размяшчэнне | |
Водная сістэма | Дон → Таганрогскі заліў → Азоўскае мора |
|
|
Краіна | |
Рэгіёны | Тамбоўская вобласць, Ліпецкая вобласць, Варонежская вобласць |
Код у ДВР | 05010100912107000003774 |
— выток, — вусце | |
Медыяфайлы на Вікісховішчы |
Біцю́г (руск.: Битю́г) — рака ў Тамбоўскай, Ліпецкай і Варонежскай абласцях Расіі, левы прыток ракі Дон.
Даўжыня ракі 379 км, плошча басейна — 8840 км². Працякае па Окска-Данской раўніне. Даліна месцамі забалочаная. Правы бераг высокі, пакрыты лісцянымі лясамі; левы бераг нізкі, разараны стэп. Жыўленне ракі снегавое. Сярэдні расход вады каля горада Баброў — 18,2[1] м³/с. Аб’ём гадавога сцёку 0,587[2] км³/год. Ледастаў з сярэдзіны снежня па канец сакавіка.
Асноўныя прытокі: Курлак, Цішанка, Чыгла, Мардоўка, Пласкуша, Малейка, Чамлык і інш. У басейне ракі каля 15 азёраў[2].
Зноскі
- ↑ Географический энциклопедический словарь: Географические названия / Гл. ред А. Ф. Трёшников; Ред. кол.: Э. Б. Алаев, П. М. Алампиев, А. Г. Воронов и др.. — М.: Сов. энциклопедия, 1983. — С. 64. — 538 с. — 100 000 экз. (руск.)
- ↑ а б Битюг // Научно-популярная энциклопедия «Вода России» (руск.)
Літаратура
[правіць | правіць зыходнік]- Географический энциклопедический словарь: Географические названия / Гл. ред А. Ф. Трёшников; Ред. кол.: Э. Б. Алаев, П. М. Алампиев, А. Г. Воронов и др.. — М.: Сов. энциклопедия, 1983. — С. 64. — 538 с. — 100 000 экз. (руск.)
- Словарь современных географических названий / Под общей редакцией акад. В. М. Котлякова. — Екатеринбург: У-Фактория, 2006. (руск.)