Вавёрка (рака)

З пляцоўкі Вікіпедыя
Jump to navigation Jump to search
Вавёрка
Даўжыня 15 км
Вадазбор 80 км²

Вавёрка — рака ў Лідскім раёне Гродзенскай вобласці, левы прыток ракі Лебяда (басейн Нёмана). Даўжыня 15 км. Плошча вадазбору 80 км². Пачынаецца каля вёскі Навасады, цячэ па Лідскай раўніне, упадае ў Лебяду на паўднёвы захад в. Паперня. На ўсім працягу каналізаваная. Каля в. Ваверка сажалка (пл. 0,33 км²). Асноўны прыток — рака Крыніца (злева).

Літаратура[правіць | правіць зыходнік]

  • Блакiтная кнiга Беларусi. — Мн.:БелЭн, 1994.