Лебяда (рака)
Лебяда | |
Вусце | Рака Нёман |
Даўжыня | 67 км |
Вадазбор | 791 км² |
Лебяда, Лябёдка (у верхнім цячэнні) — рака ў Шчучынскім і Лідскім раёнах Беларусі, правы прыток Нёмана. Даўжыня 67 км. Вадазбор 791 км². Сярэднегадавы расход вады ў вусці каля 5 м³/с. Сярэдні нахіл воднай паверхні 0,7 ‰.
Асноўныя прытокі[правіць | правіць зыходнік]
Жужма, Касцянёўка, Жалудзянка, Шкардзянка, Вялікая Лябёдка, Вавёрка, Голдаўка, Дубенка, Казлянка.
Агульнае[правіць | правіць зыходнік]
Пачынаецца каля в. Калечыцы Шчучынскага р-на, цячэ па Лідскай раўніне. У верхнім цячэнні называецца Лябёдка.
Даліна трапецападобная, у нізоўі месцамі невыразная. Пойма нізкая, двухбаковая, большай часткай забалочаная; шырыня яе 500—700 м. Рэчышча звілістае, шырыня ў межань да вусця Вялікай Лябёдкі 8—12 м, ніжэй 15—25 м. Берагі стромкія і абрывістыя. На працягу 20,4 км рэчышча каналізаванае: ад в. Русанаўцы да в. Збражкі (7,9 км) і ад в. Васілішкі да в. Малое Мажэйкава (12,5 км). У пойме меліярацыйныя каналы.
Літаратура[правіць | правіць зыходнік]
- Ресурсы поверхностных вод СССР. Описание рек и озёр и расчёты основных характеристик их режима. Т. 5. Белоруссия и Верхнее Поднепровье. Ч. 1–2. – Л., 1971.
- Природа Белоруссии: Попул. энцикл. / БелСЭ; Редкол.: И. П. Шамякин (гл.ред.) и др. — Мн.: БелСЭ, 1986. — 599 с., 40 л. ил.
- Блакiтная кнiга Беларусi: энцыкл. / Рэдкал.: Н. А. Дзiсько i iнш. — Мн.: БелЭн, 1994. — 415 с.
|