Вадзім Вячаслававіч Дапкюнас

З пляцоўкі Вікіпедыя
Jump to navigation Jump to search
Вадзім Вячаслававіч Дапкюнас
укр.: Вадзім Вячаслававіч Дапкюнас
Vadzim Dapkiunas (1).jpg
Дата нараджэння: 20 снежня 1940(1940-12-20) (77 гадоў)
Месца нараджэння:
Грамадзянства:
Жонка: Жанна Казіміраўна Дапкюнас
Дзеці: Андрэй Вадзімавіч Дапкюнас
Адукацыя:
Прафесія: акцёр, тэатральны рэжысёр

Вадзім Вячаслававіч Дапкюнас (20 снежня 1940, Анадыр, Чукоцкая аўтаномная акруга) — беларускі тэатральны дзеяч і арганізатар тэатральнай справы.

Біяграфія[правіць | правіць зыходнік]

Нарадзіўся ў сям'і служачых, якая напрыканцы 1930-х гадоў на партыйны заклік прыехала на асваенне савецкай Поўначы. Пасля вайны сям'я вярнулася ў Мінск.

Скончыў тэхнічнае вучылішча ў Мінску (1960) і Беларускі дзяржаўны тэатральна-мастацкі інстытут па спецыяльнасцях «акцёр драматычнага тэатра і кіно» (1964) і «рэжысёр драмы» (1967). Педагог Мінскага дома культуры прафтэхадукацыі (1961—1967), рэжысёр па народных тэатрах Беларускага рэспубліканскага дома народнай творчасці (1967—1970).

З 1970 па 1972 год працаваў другім і неўзабаве першым сакратаром Фрунзенскага раённага камітэта ЛКСМБ г. Мінску.

У 1972 годзе распачаў выкладчыцкую дзейнасць: спачатку ў Мінскім дзяржаўным педагагічным інстытуце імя Горкага, а з 1975 года — у Мінскім інстытуце культуры.

Пасля працы дырэктарам Беларускага тэатра юнага глядача (1978—1981) працягнуў выкладчыцкую дзейнасць у Мінскім інстытуце культуры на кафедры рэжысуры.

У 1983 годзе запрошаны на працу ў Міністэрства культуры Беларусі, дзе працаваў рэдактарам рэпертуарна-рэдакцыйнай калегіі і ва ўпраўленні мастацтваў.

На працягу больш чым пяці гадоў (1996—2001) кіраваў аддзелам тэатраў Міністэрства культуры Рэспублікі Беларусь.

З 2001 па 2007 год працаваў вядучым рэдактарам Канцэртнага аркестра Беларусі.

Працоўную і творчую дзейнасць працягнуў у Нацыянальным акадэмічным тэатры імя Янкі Купалы кіраўніком літаратурна-драматургічнай часткі і памочнікам мастацкага кіраўніка тэатра (2007—2009).

Член прэзідыуму Саюзу тэатральных дзеячаў Беларусі (СТД). У 1970-я гады — кіраўнік секцыі народных тэатраў СТД.

Творчы і даследчыцкі шлях[правіць | правіць зыходнік]

Ажыццявіў адну з першых у Савецкім Саюзе пастаноўкаў п'есы вядомага расійскага драматурга А. Вампілава («Развітанне ў чэрвені», Клайпедскі драматычны тэатр, 1966 год). У шматлікіх публікацыях у газетах «ЛіМ», «Культура», «Звязда», «Чырвоная змена», часопісе «Мастацтва» распрацоўваў праблемы ўзаемадзеяння і ўзаемасувязі прафесійнага і самадзейнага тэатра Беларусі. Удзельнічаў у пастаноўцы спектакляў у беларускіх драматычных і самадзейных тэатрах, шматлікіх масавых тэатралізаваных мерапрыемстваў. Здымаўся ў эпізадычных ролях у мастацкіх і тэлевізійных фільмах (сярод іх «Час-не-чакае» (1975), «Пагаварым, брат» (1978) і інш.[1]).

Прафесійныя адзнакі і ўзнагароды[правіць | правіць зыходнік]

  • ганаровы знак Міністэрства культуры Рэспублікі Беларусь (2000)
  • лаурэат «Крыштальнай зоркі» Саюзу тэатральных дзеячаў Беларусі (2002)

Зноскі

Знешнія спасылкі[правіць | правіць зыходнік]