Андрэй Вадзімавіч Дапкюнас

З пляцоўкі Вікіпедыя
Jump to navigation Jump to search
Андрэй Дапкюнас
Андрэй Дапкюнас
Надзвычайны і Паўнамоцны Пасол Рэспублікі Беларусь у Аўстрыйскай Рэспубліцы
з 20 ліпеня 2020
Папярэднік Алена Купчына
Надзвычайны і Паўнамоцны Пасол Рэспублікі Беларусь у Славеніі
з 20 ліпеня 2020
Папярэднік Алена Купчына
Пастаянны прадстаўнік Рэспублікі Беларусь пры міжнародных арганізацыях у Вене
з 20 ліпеня 2020
Папярэднік Алена Купчына
Пастаянны прадстаўнік Рэспублікі Беларусь пры Арганізацыі Аб’яднаных Нацый
2004 — люты 2011
13 снежня 2011 — 7 жніўня 2017
Папярэднік Сяргей Лінг
Пераемнік Валянцін Рыбакоў
 
Адукацыя
Навуковая ступень кандыдат філасофскіх навук
Прафесія дыпламат
Дзейнасць дыпламат
Нараджэнне 11 красавіка 1963(1963-04-11) (57 гадоў)
Бацька Вадзім Вячаслававіч Дапкюнас
Маці Жанна Казіміраўна Дапкюнас
Жонка Вольга Дапкюнас (Ліхач)

Андрэ́й Вадзі́мавіч Дапкю́нас (11 красавіка 1963, Мінск) — беларускі дыпламат, Надзвычайны і Паўнамоцны Пасол Рэспублікі Беларусь у Аўстрыйскай Рэспубліцы і па сумяшчальніцтве ў Славеніі (з 2020).

Біяграфія[правіць | правіць зыходнік]

Нарадзіўся 11 красавіка 1963 года ў Мінску, паходзіць з інтэлігентнай сям’і. Яго бацька — вядомы тэатральны дзеяч, працаваў у Міністэрстве культуры, Купалаўскім тэатры; маці ўзначальвала музей Янкі Купалы (яна з’яўляецца ўнучатай пляменніцай паэту)[1].

У 1985 годзе скончыў перакладчыцкі факультэт Мінскага дзяржаўнага педагагічнага інстытута замежных моў. У 19891990 гадах у якасці аспіранта-даследчыка навучаўся ў Лонданскай школе эканомікі. Абараніў дысертацыю «Палітычная культура моладзі Вялікабрытаніі» у Беларускім дзяржаўным універсітэце[2]. Кандыдат філасофскіх навук (1991).

На дыпламатычнай службе з 1992 года. Працаваў другім сакратаром у Пастаянным прадстаўніцтве Рэспублікі Беларусь пры ААН у Нью-Ёрку (19921994) і на розных кіраўнічых пасадах у Міністэрстве замежных спраў Рэспублікі Беларусь. На працягу амаль 10 гадоў (19952004) кіраваў амерыканскім рэгіянальным падраздзяленнем Міністэрства замежных спраў Беларусі.

З 2004 года па люты 2011 года быў Пастаянным прадстаўніком Рэспублікі Беларусь пры Арганізацыі Аб’яднаных Нацый[3][4]. 13 снежня 2011 года зноў прызначаны кіраўніком беларускай дыпламатычнай місіі пры ААН у Нью-Ёрку[5].

У 2006 годзе працаваў старшынёй Выканаўчага савета Дзіцячага фонду ААН (ЮНІСЕФ)[6]. У 2008 годзе з’яўляўся намеснікам старшыні Эканамічнага і Сацыяльнага Савета ААН (ЭКАСАС)[7]. Быў першым прадстаўніком Рэспублікі Беларусь, які звярнуўся да Генеральнай Асамблеі ААН на беларускай мове[8].

7 жніўня 2017 года быў вызвалены з пасады прадстаўніка Беларусі пры ААН[9] і прызначаны на пасаду намесніка міністра замежных спраў[10].

20 ліпеня 2020 года быў прызначаны Надзвычайным і Паўнамоцным Паслом Рэспублікі Беларусь у Аўстрыйскай Рэспубліцы і па сумяшчальніцтве ў Славеніі; Пастаянным прадстаўніком Рэспублікі Беларусь пры міжнародных арганізацыях у Вене і па сумяшчальніцтве пры Арганізацыі па бяспецы і супрацоўніцтву ў Еўропе (АБСЕ)[11].

Літаратура[правіць | правіць зыходнік]

  • Хто ёсць хто ў Беларусі / Укладальнікі: Л. А. Андросік, В. Ф. Голубеў, К. А. Заброцкая, Г. Ф. Івуць, Л. Я. Кулажанка, В. А. Трыгубовіч, А. І. Фядута, В. А. Чуйко. — Вільня, 2007. — С.63.

Зноскі

  1. nashaniva.by
  2. Вытрымкі з аўтарэферату дысертацыі
  3. Указ Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь № 421 ад 27 жніўня 2004 года «Аб прызначэнні А. В. Дапкюнаса Пастаянным прадстаўніком Рэспублікі Беларусь пры Арганізацыі Аб’яднаных Нацый»
  4. Указ Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь ад 4 лютага 2011 г. № 48 «Аб вызваленні ад пасады А. В. Дапкюнаса»
  5. Указ Президента Республики Беларусь от 13 декабря 2011 г. № 583 «О назначении А. В. Дапкюнаса» (1/13149)
  6. Пастаянны прадстаўнік Рэспублікі Беларусь пры ААН абраны на пасаду старшыні Выканаўчага савета ЮНІСЕФ
  7. Аб выбранні прадстаўніка Беларусі намеснікам старшыні ЭКАСАС
  8. Выступ прадстаўніка Рэспублікі Беларусь у агульнай дыскусіі Генеральнай Асамблеі ААН, 29 верасня 2008 года
  9. Указ Президента Республики Беларусь № 278 «О А. В. Дапкюнасе» (руск.) . Национальный правовой Интернет-портал Республики Беларусь (7 жніўня 2017).
  10. Пастанова Савета Міністраў Рэспублікі Беларусь № 591 «Аб вызваленні і назначэнні некаторых службовых асоб ». Национальный правовой Интернет-портал Республики Беларусь (7 жніўня 2017).
  11. копія = Указ Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь № 284 «Об А. В. Дапкюнасе» (руск.) . Национальный правовой Интернет-портал Республики Беларусь (20 ліпеня 2020).

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]