Вадзім Мікалаевіч Акапян

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Вадзім Мікалаевіч Акапян
Вадзім Акапян (стаіць справа) са скульптарам Азатам Тарасянам (сядзіць), 2017 год
Вадзім Акапян (стаіць справа) са скульптарам Азатам Тарасянам (сядзіць), 2017 год
Дата нараджэння 23 студзеня 1963(1963-01-23) (61 год)
Месца нараджэння
Альма-матар
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Вадзім Мікалаевіч Акапян (нар. 23 студзеня 1963, Калінінград) — дырэктар Музея гісторыі і культуры яўрэяў Беларусі (2012—2019), старшыня беларускага Грамадскага аб’яднання Рэспубліканскі фонд «Халакост» (2012—2019), намеснік старшыні Саюза беларускіх яўрэйскіх грамадскіх аб’яднанняў і абшчын (2016—2021).

Біяграфія[правіць | правіць зыходнік]

Нарадзіўся 23 студзеня 1963 года ў Калінінградзе. Бацька — Мікалай Аракелавіч Акапян, кіроўца, маці — Фаіна Гершэн-Гецелеўна Акапян (Клігер), бухгалтар. У 1964 годзе сям’я пераехала ў Віцебск.

У 1985 годзе скончыў хімічны факультэт Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта. Пасля заканчэння працаваў у Мінску на прадпрыемствах электроннай прамысловасці. У 2016 годзе атрымаў ступень бакалаўра на гістарычным факультэце Адкрытага універсітэта Ізраіляberu.

З 2012 па 2019 год займаў пасаду дырэктара Музея гісторыі і культуры яўрэяў Беларусі[1][2][3][4][5]. У гэты ж перыяд з’яўляўся старшынёй Грамадскага аб’яднання «Рэспубліканскі фонд „Халакост“»[6][7][8].

З 2016 да 2021 года быў намеснікам старшыні Саюза беларускіх яўрэйскіх грамадскіх аб’яднанняў і абшчын[9][10].

З 2014 года да цяперашняга часу — намеснік старшыні Мемарыяльнага камітэта па захаванні памяці аб ахвярах Халакостуberu ў Рэспубліцы Беларусь[11].

Жанаты, мае дваіх дзяцей.

Публікацыі і фільмаграфія[правіць | правіць зыходнік]

Узнагароды[правіць | правіць зыходнік]

Зноскі

  1. Музеи Беларуси. Музей истории и культуры евреев Беларуси
  2. Шидловская С. Музей истории и культуры евреев Беларуси в канун черной даты — 70-летия со дня уничтожения Минского гетто
  3. 22 июня: итоги Форума «Друзей Городка»
  4. На улице Клары Цеткин в Минске нашли надгробные камни Советская Белоруссия № 232 (24613), 5 декабря 2014
  5. Бордовская И. Почему в центре Минска под открытым небом лежат могильные плиты?, Комсомольская правда, 8/10/2015
  6. Галіна Абакунчык. Мэмарыял у Трасьцянцы: грошы ёсьць, справы — няма
  7. Что сделают с еврейскими могильными плитами, найденными при стройке в Минске
  8. Жабинский А. В. Осмысление феномена Холокоста в белорусской культуре Архівавана 10 чэрвеня 2020., стр. 395
  9. Белорусский фонд мира. Научно-практическая конференция
  10. Праздник города Копыля. Увековечили память Менделе Мойхер-Сфорима
  11. Фонд имени Саймона Марка Лазаруса по сохранению памяти о жертвах Холокоста в Республике Беларусь
  12. Национальный архив Республики Карелия, фонд П-779, вопіс 68, справа 33, старонкі 42, 48-49

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]