Саюз беларускіх яўрэйскіх грамадскіх аб’яднанняў і абшчын

З пляцоўкі Вікіпедыя
Беларускае аб’яднанне яўрэйскіх арганізацый і абшчын
Краіна
Адрас Мінск, вул. В. Харужай, д. 28
Юрыдычны статус грамадскае аб’яднанне
Тып арганізацыі некамерцыйная арганізацыя і грамадскае аб’яднанне
Кіраўнікі
Старшыня Леанід Мендэлевіч Левін
Старшыня Барыс Ізідаравіч Герстэн
Старшыня Уладзімір Леанідавіч Чарніцкі
Старшыня Алег Львовіч Рагатнікаў
Заснаванне
Дата заснавання 1991
Колішняя назва Беларускае аб’яднанне яўрэйскіх арганізацый і суполак (да 1999 года)
beljews.by

Саюз беларускіх яўрэйскіх грамадскіх аб’яднанняў і абшчын (да 29 верасня 1999 года — Беларускае аб’яднанне яўрэйскіх арганізацый і суполак) — заснаванае ў красавіку 1991 года самае шматлікае і аўтарытэтнае беларускае грамадскае аб’яднанне, якое прадстаўляе інтарэсы яўрэяў Беларусі. У Саюз уваходзяць розныя грамадскія фарміраванні: дабрачынныя фонды, ветэранскія, жаночыя, маладзёжныя арганізацыі, школы выхаднога дня, клубы яўрэйскай культуры, аматарскія творчыя калектывы. Саюз зарэгістраваны ў Міністэрстве юстыцыі і ўключае ў сябе 45 грамадскіх яўрэйскіх арганізацый (у тым ліку 7 рэспубліканскіх) у 20 гарадах Беларусі. Самыя буйныя з іх знаходзяцца ў Мінску, Баранавічах, Бабруйску, Брэсце, Віцебску, Гомелі, Гродне, Лідзе, Магілёве, Мазыры, Пінску і Полацку[1][2].

Саюз узаемадзейнічае з дзяржаўнымі і грамадскімі арганізацыямі Рэспублікі Беларусь, з’яўляецца членам Каардынацыйнага Савета па правах нацыянальных меншасцей пры Савеце Міністраў Рэспублікі Беларусь, а таксама ўваходзіць у склад Рэспубліканскага цэнтра нацыянальных культур.

Мэты і задачы Саюза[правіць | правіць зыходнік]

  • адраджэнне і кансалідацыя нацыянальнай і культурнай супольнасці яўрэяў у Рэспубліцы Беларусь;
  • абарона гонару і нацыянальнай годнасці членаў грамадскіх аб’яднанняў, якія ўваходзяць у склад Саюза;
  • дабрачынная дзейнасць;
  • каардынацыя намаганняў асобных арганізацый і грамадзян у галіне садзейнічання яўрэйскай адукацыі, членаў грамадскіх аб’яднанняў, якія ўваходзяць у склад Саюза і членаў іх сем’яў, вывучэння нацыянальных, духоўных і культурных каштоўнасцей;
  • прадстаўленне інтарэсаў яўрэйскіх грамадскіх арганізацый, якія ўваходзяць у Саюз, у органах дзяржаўнай улады і кіравання;
  • устанаўленне прамых сувязей з грамадскімі арганізацыямі Дзяржавы Ізраіль і іншых краін;
  • узаемадзеянне з яўрэйскімі арганізацыямі іншых краін па пытаннях культурнага і навуковага абмену, вывучэнні нацыянальных традыцый і г.д.;
  • садзейнічанне стварэнню новых яўрэйскіх грамадскіх арганізацый у Рэспубліцы Беларусь.

Напрамкі работы Саюза[правіць | правіць зыходнік]

  • сацыяльная абарона;
  • адукацыйныя (асветніцкія) праграмы;
  • навукова-даследчая дзейнасць;
  • культурныя праграмы;
  • захаванне памяці аб Халакосце;
  • інфармацыйна-выдавецкая дзейнасць;
  • міжнароднае супрацоўніцтва;
  • маніторынг антысемітызму.

Міжнародныя сувязі[правіць | правіць зыходнік]

З Саюзам беларускіх яўрэйскіх грамадскіх аб’яднанняў і абшчын удзельнічаюць у сумесных праектах наступныя міжнародныя арганізацыі:

Кіраўніцтва Саюза[правіць | правіць зыходнік]

  • 1991—2014 гады — старшыня Леанід Мендэлевіч Левін, намеснік Якаў Зіноўевіч Басін;
  • 2014—2016 гады — старшыня Барыс Ізідаравіч Герстэн[3][4], намеснікі Галіна Леанідаўна Левіна[3][5] і Уладзімір Леанідавіч Чарніцкі[3][6];
  • 2016—2021 гады — старшыня Уладзімір Леанідавіч Чарніцкі[7], намеснікі Уладзімір Сямёнавіч Фрэнкель[8], Барыс Ізідаровіч Герстэн[9] і Вадзім Мікалаевіч Акапян[10][11];
  • 2021 год — па цяперашні час — старшыня Алег Львовіч Рагатнікаў[12], намеснікі Алена Ісакаўна Кулеўніч і Рыгор Міхайлавіч Левін.

Зноскі

  1. Союз белорусских еврейских общественных объединений и общин
  2. Всё о культуре. Союз белорусских еврейских общественных объединений и общин
  3. 3,0 3,1 3,2 ЕАЕК приветствует участников 10-го съезда СБЕООО
  4. Союз белорусских еврейских общественных объединений и общин возглавил Борис Герстен
  5. Состоялась торжественная церемония присвоения Исторической мастерской в Минске имени Леонида Левина.
  6. О евреях начистоту. Владимир Черницкий
  7. Еврейская община на территории Беларуси
  8. В Новогрудке открыли Стену Памяти. В мероприятии принял участие министр иностранных дел Беларуси Владимир Макей
  9. «Это трудно вспоминать». В Минске почтили жертв Холокоста
  10. Научно-практическая конференция, посвященная 75-летию ликвидации гетто в д. Красное.
  11. Фонд имени Саймона Марка Лазаруса по сохранению памяти о жертвах Холокоста в Республике Беларусь
  12. Председатель Союза белорусских еврейских общественных объединений и общин Олег Рогатников

Літаратура[правіць | правіць зыходнік]