Перайсці да зместу

Ізраільскі адкрыты ўніверсітэт

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Ізраільскі адкрыты ўніверсітэт
іўр.: האוניברסיטה הפתוחה
Выява лагатыпа
Арыгінальная назва іўр.: האוניברסיטה הפתוחה
Міжнародная назва англ.: Open University of Israel
Заснаваны 1974
Студэнты 38 000
Краіна
Размяшчэнне Раанана
Сайт openu.ac.il
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Ізраільскі адкрыты ўніверсітэт (іўр.: האוניברסיטה הפתוחה, англ.: Open University of Israel) — ізраільская дзяржаўная вышэйшая навучальная ўстанова са статусам універсітэта, сядзіба якой знаходзіцца ў горадзе Раанана.

Універсітэт унікальны тым, што не патрабуе школьнага атэстата, экзамену або іншага ўступнага іспыту для паступлення на бакалаўрыят. Патрабаванні да прыёму на магістарскія праграмы падобныя на патрабаванні іншых універсітэтаў.

Метады навучання ва ўніверсітэце заснаваны ў асноўным на тэхналогіях дыстанцыйнага навучання з магчымасцю вочнага навучання. Кампусы размешчаны ў Раанане, Тэль-Авіве, Іерусаліме, Хайфе, Беэр-Шэве, Гіват-Хавіве і Назарэце, у дадатак да прыблізна пяцідзесяці навучальных цэнтраў, размешчаных па ўсёй краіне. Большасць студэнтаў вучацца дыстанцыйна са сваіх дамоў.

Як і ў іншых вышэйшых навучальных установах, заканчэнне гэтай ВНУ залежыць ад паспяховага выканання патрабаванняў да адукацыйнай ступені. Таксама патрабуецца валоданне англійскай мовай. Універсітэт прапануе ступень бакалаўра, а таксама шэраг магістарскіх праграм і доктарскую праграму ў галіне адукацыі.

  • Дэпартамент гісторыі, філасофіі і юдаікі
  • Дэпартамент мовазнаўства, літаратуры і мастацтва
  • Дэпартамент матэматыкі і інфарматыкі
  • Дэпартамент прыродазнаўства і навук аб жыцці
  • Дэпартамент кіравання і эканомікі
  • Дэпартамент сацыялогіі, паліталогіі і камунікацый
  • Дэпартамент адукацыі і псіхалогіі
  1. https://www.nli.org.il/media/4693/israeli-publishers.csv Праверана 23 верасня 2020.