Вадзіцельскае пасведчанне

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі

Вадзіцельскае пасведчанне, або пасведчанне кіроўцы — дакумент, які пацвярджае права кіравання механічным транспартным сродкам і (або) самаходнай машынай пэўнай катэгорыі.

Выдача дакумента рэгламентуецца нацыянальнымі заканадаўствамі і міжнароднымі дагаворамі. Асноўнымі ўмовамі атрымання вадзіцельскага пасведчання ёсць адпаведнасць кандыдатаў абмежаванням па ўзросце (мінімальным і максімальным) і стане здароўя, а таксама здача спецыяльных экзаменаў (тэарэтычных і практычных) ва ўпаўнаважаных органах (для Беларусі — ДАІ).

Удзел у некаторых спаборніцтвах па аўтаспорце вымагае ад кіроўцаў атрымаць спецыяльную ліцэнзію (як, напрыклад, суперліцэнзія ў Формуле-1)[1][2].

Гісторыя[правіць | правіць зыходнік]

Карл Бенц, вынаходнік аўтамабіля сучаснага тыпу, атрымаў афіцыйны дазвол на карыстанне самаходам ад улад Вялікага Герцагства Бадэн у 1888 годзе пасля таго, як жыхары пачалі скардзіцца на шум і смурод ад яго машыны Motorwagen[3]. Да пачатку ХХ ст. еўрапейскія ўлады выдавалі такія дазволы індывідуальна і разава, калі выдавалі наогул[3].

Абавязковае ліцэнзаванне кіроўцаў уступіла ў сілу ў Вялікабрытаніі 1 студзеня 1904 года[4] па тым, як Закон пра аўтамабілі 1903 года быў санкцыянаваны манархам. Кожны ўласнік аўта мусіў зарэгістраваць яго ў мясцовых органах улады і пацвердзіць рэгістрацыю па патрабаванні. Мінімальны век для права кіравання акрэслілі як сямнаццаць гадоў. «Вадзіцельскае пасведчанне» давала яго ўладальніку права «свабодна перасоўвацца» з абмежаваннем хуткасці руху 20 мілямі за гадзіну (32 км/г)[5]. Абавязковае тэставанне каб атрымаць такія правы ўведзена ў 1934 годзе ў сувязі з прыняццем Закона пра дарожны рух[6].

Каралеўства Прусія ў складзе Германскай імперыі ўвяло абавязковае ліцэнзаванне 29 верасня 1903 года. Каб атрымаць ліцэнзію, трэба было прайсці экзамен на здатнасць да работ з механікай, праводзіць такія тэсты даручылі «Асацыяцыі па доглядзе катлоў» (Dampfkesselüberwachungsverein)[3]. У 1910 годзе імперскі ўрад увёў ліцэнзаванне кіроўцаў па ўсёй дзяржаве, устанавіўшы сістэму экзаменаў і патрабаванняў да кіроўцаў, прынятую ў іншых краінах[3].

Другія краіны Заходняй Еўропы таксама ўвялі ў ХХ стагоддзі экзамены на кіраванне, апошняй з іх была Бельгія, дзе да 1977 года можна было набыць і мець вадзіцельскае пасведчанне без таго, каб здаваць экзамен па кіраванні транспартным сродкам[7].

У ЗША з ростам смярцей у ДТЗ грамадскі розгалас прымусіў заканадаўцаў вывучаць французскія і нямецкія законы як прыклад[8]. 1 жніўня 1910 года ў штаце Нью-Ёрк уступіў у сілу першы ў Паўночнай Амерыцы закон пра ліцэнзаванне аўтатранспарту, які спачатку распаўсюджваўся толькі на прафесійных кіроўцаў[9]. Ліпнем 1913 года штат Нью-Джэрсі стаў першым, дзе ўсе кіроўцы мусілі здаваць абавязковы экзамен каб атрымаць права на кіраванне аўтамабілем[10].

Прыняцце ў 1909 годзе Канвенцыі ўзгаднення міжнароднага руху механічных транспартных сродкаў[11] прызнала патрэбу ў кваліфікацыі, здачы экзаменаў і атрыманні дазволу на кіраванне аўтатранспартам паміж дзяржавамі. Расійская імперыя далучылася да Канвенцыі ў 1909 годзе і ўвяла адпаведную заходнееўрапейскай форму пасведчання на права кіравання.

Упершыню паняцце «міжнароднае вадзіцельскае пасведчанне» (International Driving Permit) было прапанавана на міжнародным сходзе 1926 года ў Парыжы[12].

У 1949 годзе Арганізацыя Аб’яднаных Нацый прыняла Жэнеўскую канвенцыю пра дарожны рух[en], якая стандартызавала правілы дарожнага руху, перавозкі пасажыраў, дарожныя знакі, вадзіцельскія пасведчанні і г. д. У ёй указвалася, што нацыянальныя вадзіцельскія пасведчанні павінны быць ружовага колеру, а «Міжнароднае вадзіцельскае пасведчанне» мусіць мець шэрую вокладку з белымі старонкамі і што «ўся апошняя старонка павінна быць напісана французскай мовай»[13].

У 1968 годзе Венская канвенцыя пра дарожны рух[en], ратыфікаваная ў 1977 годзе (абноўлена ў 2011 годзе) значна мадэрнізавала гэтыя пагадненні[14].

Катэгорыі кіравання транспартнымі сродкамі ў Беларусі[правіць | правіць зыходнік]

Зноскі

  1. Appendix L to the International Sporting Code
  2. Гоночные права. История суперлицензии Формулы 1 – Часть 1. web.archive.org (24 лютага 2020). Архівавана з першакрыніцы 24 лютага 2020. Праверана 19 студзеня 2024.
  3. а б в г Lutteroth, Johanna. Der Lappen, der die Welt bedeutet - einestages. web.archive.org (1 жніўня 2008). Архівавана з першакрыніцы 31 мая 2013. Праверана 19 студзеня 2024.
  4. The Motor Car Act, 1903 - The Motor Miscellany(недаступная спасылка). web.archive.org (5 красавіка 2023). Архівавана з першакрыніцы 5 красавіка 2023. Праверана 19 студзеня 2024.
  5. A Brief History of Driver Education in the UK. derf.org.uk. Праверана 19 студзеня 2024.
  6. History of Driving and the introduction of the UK driving licence.. www.drivinglessons-cumbernauld.com. Праверана 19 студзеня 2024.
  7. «Altes vom Auto: Meldungen aus 125 Jahren:Tops und Flops (a summary of the highlights and lowlights of the first 125 years of motoring history)» Auto Motor u. Sport. 4: 16. 27 January 2011.
  8. Anonymous, "Better Auto Laws Are Now Needed, " The New York Times, 1907-08-18, ст. 3
  9. Frederick H. Elliott, "Working Out New Auto Law In New York, " New York Times 1910-10-16, 3.
  10. "New York’s Auto Exports Increase: Big Jump in Cars Shipped Last Year — New Jersey Examines All Drivers PDF. The New York Times. 14 July 1913. ст. 11.
  11. «International Driving permit in UK». The American Journal of International Law. ITCA. 4 (4 Supplement:Official Documents): 316—328. October 1910.
  12. «List of contracting party states in the current version of the German International Driving Permit according to the 1926 Convention on Motor Traffic» PDF. Bundesministerium der Justiz und für Verbraucherschutz.
  13. «Convention on Road Traffic». Chapter XI: B, Convention No. 1 The United Nations Secretariat. 19 September 1949.
  14. Convention on Road Traffic United Nations Conference on Road Traffic. 8 November 1968.

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]