Ваенны пераварот у Судане (2021)
Ваенны пераварот у Судане | |||
---|---|---|---|
![]() | |||
Дата | 25 кастрычніка 2021 | ||
Месца |
![]() |
||
Вынік | перамога ваенных | ||
Праціўнікі | |||
|
|||
Камандуючыя | |||
|
|||
Агульныя страты | |||
|
|||
![]() |
25 кастрычніка 2021 года ў Судане адбыўся ваенны пераварот, падчас якога прынамсі 5 высокапастаўленых асоб былі затрыманыя, у тым ліку прэм’ер-міністр Абдала Хамдок[5][6][7][8]. Мела месца блакаванне доступу да мабільнай сувязі і Інтэрнэту ў краіне[9][10]. Было абвешчана аб увядзенні рэжыму надзвычайнага становішча і роспуску ўрада[11][12].
Перадумовы[правіць | правіць зыходнік]
Прэзідэнт Амар аль-Башыр, які кіраваў краінай з моманту дзяржаўнага перавароту 1989 года, быў скінуты вайскоўцамі ў 2019 годзе пасля некалькіх тыдняў масавых пратэстаў. Пратэстоўцы былі прыхільнікамі «Сіл свабоды і пераменаў», якія пагадзіліся на падзеле ўлады з вайскоўцамі, стварыўшы Суверэнны савет Судана[13].
У верасні 2021 года адбылася няўдалая спроба ваеннага перавароту. Са слоў міністра інфармацыі, злачынцамі былі «прыхільнікамі ранейшага рэжыму«, якія спрабавалі ўзяць пад кантроль будынка дзяржаўных тэлерадыёвяшчальных кампаній і цэнтральнае вайсковае камандаванне. Пасля інцыдэнту былі арыштаваны 60 ваенных[14][15][16].
З тых часоў напружанасць у адносінах паміж вайскоўцамі і грамадзянскімі асобамі ўзрасла, паколькі ваенныя лідары пачалі патрабаваць рэформаў з боку «Сіл свабоды і пераменаў» і заклікалі да адстаўкі асоб з кабінета міністраў[17].
16 кастрычніка пратэстоўцы выйшлі на вуліцы, патрабуючы змены ўлады. Яны заклікалі генерала Абдэль Фатаха аль-Бурхана, старшыні Суверэннага савета, захапіць кантроль над краінай[17].
21 кастрычніка праваенные пратэстоўцы правялі сядзячую дэманстрацыю ля прэзідэнцкага палаца, у той час як тысячы людзей выйшлі на вуліцы ў падтрымку пераходнага ўрада[18]. 24 кастрычніка яны заблакавалі асноўныя дарогі ў Хартуме. Сілы бяспекі ўжылі слёзацечны газ для разгону натоўпу[19].
Ход падзей[правіць | правіць зыходнік]
24 кастрычніка 2021 года суданскія вайскоўцы арыштавалі прынамсі пецярых высокапастаўленых дзяржаўных дзеячаў Судана. Пазней паведамлялася аб масавых адключэннях Інтэрнэту і мабільнай сувязі па ўсім Судане[9][10][16][20][21].
Па словах сведкі агенцтва Reuters, падчас перавароту на вуліцы Хартума выйшлі байцы сіл хуткай падтрымкі[22].
Пазней у той жа дзень Абдэль Фатах аль-Бурхан абвясціў надзвычайнае становішча і абвясціў аб роспуску ўрада і суверэннай рады[11][12][23]. У тэлезвароце ён заявіў, што новы тэхнакратычны ўрад будзе кіраваць краінай да наступных выбараў, якія адбудуцца ў ліпені 2023 года[24].
Па дадзеных саудаўскай тэлекампаніі Al Hadath TV, узброеныя сілы змясцілі грамадзянскага прэм’ер-міністра Абдалу Хамдока пад хатні арышт пасля аблогі яго дома[8][25]. Міністр прамысловасці Ібрагім аль-Шэйх, губернатар Хартума Айман Халід і міністр інфармацыі Хамза Балул таксама былі ўзяты пад варту[25]. Былі арыштаваныя члены кіруючай суверэннага савета Махамед аль-Факі і Фейсал Салех, саветнік прэм’ер-міністра па СМІ[5].
У пазнейшых паведамленнях сцвярджалася, што яны былі дастаўлены ў неўстаноўленае месца, і незразумела, ці ёсць сярод іх Хамдок[26]. Па словах сведак, ваенныя разгорнуты па ўсёй сталіцы, абмяжоўваючы перамяшчэнне грамадзянскіх асоб. Міжнародныя рэйсы былі прыпынены пасля закрыцця аэрапорта Хартума[21]. Адразу ж пасля інцыдэнту міжнародныя назіральныя групы, паведамілі аб маштабных адключэннях Інтэрнэту ў Судане. Гэтыя перабоі пазней былі пацверджаны міністэрствам інфармацыі[15]. Таксама паведамлялася пра перабоі ў працы мабільнай сувязі[9][10].
Грамадзяне, якія выступалі супраць ваеннага перавароту, выйшлі на вуліцы Хартума. Арыштаваны Абдала Хамдок падчас перавароту заклікаў выходзіць на дэманстрацыі[27]. Вайскоўцы пачалі страляніну па натоўпе пратэстоўцаў. Пацярпелі 12 грамадзянскіх асоб[28].
Пазней колькасць ахвяр павялічылася да 7 загінуўшых і 140 параненых. Пазней колькасць забітых вырасла да 10.
Наступствы[правіць | правіць зыходнік]
Пагроза застацца без фінансавай падтрымкі звонку заахвоціла суданскіх вайскоўцаў аднавіць на пасадзе Абдалу Хамдока. 21 лістапада Бурхан падпісаў у Хартуме пагадненне з Хамдокам аб вяртанні апошняга на пасаду прэм’ер-міністра. Аднак прадстаўнікі грамадзянскай супольнасці, якія ўвесь месяц гэтага дамагаліся, вырашылі не спыняць пратэсты. У выніку сутыкненняў дэманстрантаў з сіламі правапарадку ў краіне за гэты месяц загінула каля 40 чалавек[29].
Рэакцыя[правіць | правіць зыходнік]
Джэфры Д. Фелтман, спецыяльны пасланнік ЗША на Афрыканскім Рогу, заявіў, што Злучаныя Штаты «глыбока ўстрывожаны» першапачатковымі паведамленнямі аб ваенным перавароце[30][31].
Місія Арганізацыі Аб’яднаных Нацый у Судане асудзіла дзяржаўны пераварот і заклікала да неадкладнага вызвалення ўсіх арыштаваных чыноўнікаў[30][32].
Афрыканскі Саюз выступіў з заявай, у якім таксама заклікаў вызваліць палітычных лідараў[24].
Гл. таксама[правіць | правіць зыходнік]
- Ваенны пераварот у Гвінеі (2021)
- Ваенны пераварот у Малі (2021)
- Ваенны пераварот у М’янме (2021)
- Спроба ваеннага перавароту ў Нігеры (2021)
Зноскі[правіць | правіць зыходнік]
- ↑ Во время протестов в Судане погибли семь человек (руск.) . РИА Новости.
- ↑ Sudan coup: Seven protesters killed and dozens injured , BBC (26 кастрычніка 2021).
- ↑ Лейсан Давлетшина. Военные в Судане открыли стрельбу по участникам протеста (руск.) . Известия (25 кастрычніка 2021).
- ↑ Sudan coup: Protests continue after military takeover , BBC (25 October 2021).
- ↑ а б Sudan’s army detains PM and other civilian leaders in coup attempt (англ.) . the Guardian (25 кастрычніка 2021).
- ↑ Арестованный премьер Судана Хамдук призвал граждан «защищать революцию» (руск.) . Газета.Ru.
- ↑ В Судане начался военный переворот . lenta.ru.
- ↑ а б Министерство информации Судана подтвердило сообщения о задержании министров (руск.) . РИА Новости.
- ↑ а б в Похищение премьера, задержание министров и политических лидеров: что известно о попытке военного переворота в Судане (руск.) . RT на русском.
- ↑ а б в Глеб Гладков. Столица Судана оказалась без связи и интернета в ходе переворота (руск.) . Известия (25 кастрычніка 2021).
- ↑ а б Лидер Судана объявил о введении ЧП и роспуске Суверенного совета и кабмина . ТАСС.
- ↑ а б "Это военный переворот". Армия Судана арестовала переходное правительство и объявила чрезвычайное положение (руск.) . BBC News Русская служба (25 кастрычніка 2021).
- ↑ Sudan on the brink amid scramble for democracy , BBC News (19 кастрычніка 2021). Праверана 25 кастрычніка 2021.
- ↑ СМИ: за попыткой переворота в Судане стоят офицеры из числа сторонников экс-президента . ТАСС.
- ↑ а б Sudan's military takes power in coup, arrests prime minister (англ.) . ABC News.
- ↑ а б Sudanese government official says failed coup plotters were from Bashir regime . CNN.
- ↑ а б Sudan: Protesters demand military coup as crisis deepens , BBC News (17 кастрычніка 2021). Праверана 25 кастрычніка 2021.
- ↑ Crowds take to Sudan’s streets after calls for rival protests (англ.) . www.aljazeera.com.
- ↑ Security forces fire tear gas to disperse protesters in Khartoum (англ.) . www.aljazeera.com.
- ↑ Sudan's civilian leaders arrested - reports . www.msn.com.
- ↑ а б Sudan Officials Detained, Communication Lines Cut in Apparent Military Coup , Bloomberg.com (25 кастрычніка 2021). Праверана 25 кастрычніка 2021.
- ↑ Sudan’s army detains PM and other civilian leaders in coup attempt (англ.) . the Guardian (25 кастрычніка 2021).
- ↑ ‘Utterly unacceptable’: World reacts to Sudan ‘coup’ (англ.) . www.aljazeera.com.
- ↑ а б Live: Sudan’s General Burhan dissolves government, declares state of emergency (англ.) . France 24 (25 кастрычніка 2021).
- ↑ а б Sudan security forces arrest PM Hamdok, civilian leaders (англ.) . www.aljazeera.com.
- ↑ Sudan military dissolves government, arrests PM in ‘coup’ (англ.) . South China Morning Post (25 кастрычніка 2021).
- ↑ В Судане начались уличные протесты из-за госпереворота . lenta.ru.
- ↑ Лейсан Давлетшина. Военные в Судане открыли стрельбу по участникам протеста (руск.) . Известия (25 кастрычніка 2021).
- ↑ Переворот в Судане развернулся
- ↑ а б The Latest: Key pro-democracy group condemns Sudan coup (англ.) . AP NEWS (25 кастрычніка 2021).
- ↑ В США обеспокоены сообщениями о захвате переходного правительства Судана (руск.) . RT на русском.
- ↑ Спецпредставитель генсека ООН обеспокоен переворотом в Судане (руск.) . РИА Новости.