Пераход Судана да дэмакратыі

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Суданцы святкуюць на вуліцы ратыфікацыю праекта канстытуцыйнай дэкларацыі (19 жніўня 2019 года).

Пераход Судана да дэмакратыі (араб. انتقال السودان إلى الديمقراطية‎‎) — сучасны этап гісторыі Судана, які пачаўся пасля звяржэння прэзідэнта Амара аль-Башыра. Адзначыўся фарміраваннем пераходнага ўрада, грамадскім і ваенным супрацьстаяннем. Гэты перыяд, паводле плану часовых уладаў, павінен скончыцца правядзеннем дэмакратычных выбараў.

Падзенне ўрада Башыра[правіць | правіць зыходнік]

У снежні 2018 года ў Судане пачаліся пратэсты, калі ў некалькіх гарадах ўспыхнула серыя дэманстрацый з-за рэзкага росту кошту жыцця і пагаршэння эканамічнага стану[1]. У студзені 2019 года ўвага пратэстуючых пераключылася з эканамічных пытанняў на заклікі да адстаўкі прэзідэнта краіны Амара аль-Башыра[2][3]. У адказ кіраўніцтва дзяржавы абвясціла першае надзвычайнае становішча ў краіне за апошнія дваццаць гадоў на фоне растучых беспарадкаў, а таксама правяло шэраг перастановак ва ўладзе, якія так і не выправілі сітуацыю[4][5].

Раніцай 11 красавіка 2019 года Узброеныя сілы Судана арганізавалі ваенны пераварот: вайскоўцы распусцілі кабінет міністраў і Нацыянальны сход, а таксама абвясцілі трохмесячнае надзвычайнае становішча, за якім павінен быў рушыць услед двухгадовы пераходны перыяд[6]. Ахмед Авад ібн Ауф, які адначасова з’яўляўся міністрам абароны і віцэ-прэзідэнтам краіны, абвясціў сябе дэ-факта кіраўніком дзяржавы і заявіў аб прыпыненні дзеяння канстытуцыі[7].

Усе палітычныя зняволеныя, уключаючы лідараў пратэсту супраць аль-Башыра, былі вызваленыя з турмы[8]. Партыя экс-прэзідэнта «Нацыянальны кангрэс Судана» заявіла, што яны правядуць мітынг у падтрымку зрынутага кіраўніка дзяржавы[9]. У сваю чаргу, салдаты здзейснілі налёт на офісы Ісламскага руху, асноўнага ідэалагічнага крыла «Нацыянальнага кангрэса» ў Хартуме[10].

Пераходны ўрад[правіць | правіць зыходнік]

Першапачаткова ўся ўлада была толькі ў арміі. Судан знаходзіўся пад кіраваннем Пераходнага ваеннага савета (ваеннай хунты). Летам 2019 года генерал Абдэль Фатах аль-Бурхан, пераемнік Ауфа, заключыў з рухам «Сілы за свабоду і перамены» дагавор аб падзеле ўлады з вайскоўцамі, стварыўшы Суверэнны савет[11]. У яго склад увайшлі як грамадзянскія асобы, так і вайскоўцы.

Орган створаны ў адпаведнасці з праектам канстытуцыйнай дэкларацыі ад жніўня 2019 года[12][13]. У адпаведнасці з артыкулам 10 пункт b праекта канстытуцыйнай дэкларацыі, Савет складаецца з пяці грамадзянскіх асоб, выбраных Сіламі за свабоду і перамены (ССП), пяці вайскоўцаў, выбраных пераходным ваенным саветам (ПВС), і грамадзянскай асобы, абранай па дамове паміж ССД і ПВС. Старшынёй на працягу першых 21 месяца з’яўляўся вайсковец Абдэль Фатах аль-Бурхан, а на працягу астатніх 18 месяцаў старшынёй павінен быў стаць грамадзянскі член у адпаведнасці з артыкулам 10 пункт c.

За першыя два гады існавання дадзены орган так і не змог прымірыць бакі з глыбокімі палітычнымі рознагалоссямі, што існавалі яшчэ ў часы аль-Башыра. Больш за тое, Савет пачаў праводзіць жорсткія эканамічныя рэформы, каб прэтэндаваць на пазыкі Міжнароднага валютнага фонду, аднак такое рашэнне выклікала супраціў сярод насельніцтва[14].

Ваенна-палітычная барацьба[правіць | правіць зыходнік]

У верасні 2021 года на ўсходзе краіны пачаліся беспарадкі[15]. У гэтых умовах прыхільнікі Башыра пачалі рыхтаваць путч, аднак ён правіліўся. Пасля інцыдэнту былі арыштаваны 60 ваенных[16][17][18].

Падзеі выклікалі рост напружанасці ў адносінах паміж вайскоўцамі і грамадзянскімі асобамі, паколькі ваенныя лідары пачалі патрабаваць рэформаў з боку «Сілы за свабоду і перамены» і заклікалі да адстаўкі асоб з кабінета міністраў[19]. Канфлікт выліўся ў новы ваенны пераварот, падчас якога прынамсі 5 высокапастаўленых асоб былі затрыманы, у тым ліку прэм’ер-міністр Абдала Хамдок[20][21][22][23]. Было абвешчана аб увядзенні рэжыму надзвычайнага становішча і роспуску ўрада[24][25]. Усю ўладу ў краіну захапіў генерал Бархан.

Грамадзяне, якія выступалі супраць ваеннага перавароту, выйшлі на вуліцы сталічнага Хартума. Арыштаваны Абдала Хамдок падчас перавароту заклікаў выходзіць на дэманстрацыі[26].

Аднак пагроза застацца без фінансавай падтрымкі звонку заахвоціла суданскіх вайскоўцаў аднавіць на пасадзе Абдалу Хамдока. 21 лістапада Бурхан падпісаў у Хартуме пагадненне з Хамдокам аб вяртанні апошняга на пасаду прэм’ер-міністра. Прадстаўнікі грамадзянскай супольнасці, якія ўвесь месяц гэтага дамагаліся, вырашылі не спыняць пратэсты[27]. Замест Суверэннага савета ўтвораны Пераходны суверэнны савет[28][29][30].

У красавіку 2023 года краіну ахапіла новая хваля гвалту, калі пачаліся сутыкненні паміж арміяй і ваенізванай арганізацыяй «Сілы аператыўнай падтрымкі»[31][32]. Прычынай канфлікту стала незадаволенасць генерала Махамедам Дагала манапалізацыяй улады з боку аль-Бурхана[33].

Зноскі

  1. Several killed in Sudan as protests over rising prices continue
  2. Sudanese police fire on protesters demanding president step down
  3. 'It’s more than bread': Why are protests in Sudan happening?
  4. Sudan’s Bashir names VP, prime minister as protests continue
  5. Sudan’s Al-Bashir Declares State of Emergency for One Year
  6. Sudan’s President Bashir forced out in military coup
  7. Sudan’s Omar Hassan al-Bashir is ousted by military after 30 years in power
  8. В Судане освободили всех политзаключенных
  9. [1]
  10. Soldiers raid Bashir’s ruling party offices, witnesses say
  11. "Sudan on the brink amid scramble for democracy". BBC News. 2021-10-19. Праверана 2021-10-25.
  12. Конституционная декларация(недаступная спасылка). Архівавана з першакрыніцы 5 жніўня 2019. Праверана 21 жніўня 2019.
  13. Sudan protest leaders, military sign transitional government deal. Архівавана з першакрыніцы 17 жніўня 2019. Праверана 21 жніўня 2019.
  14. В Судане произошла попытка переворота, задержали 40 военных - СМИ Архівавана 15 красавіка 2023. // Белорусский партизан, 21 сентября 2021
  15. محاولة انقلاب شرق السودان.. والفكي "هبوا للدفاع عن بلدكم" (ар.). العربية (21 верасня 2021). Праверана 21 верасня 2021.
  16. СМИ: за попыткой переворота в Судане стоят офицеры из числа сторонников экс-президента. ТАСС. Праверана 25 кастрычніка 2021.
  17. Sudan's military takes power in coup, arrests prime minister (англ.). ABC News. Праверана 25 кастрычніка 2021.
  18. Sudanese government official says failed coup plotters were from Bashir regime. CNN. Праверана 25 кастрычніка 2021.
  19. "Sudan: Protesters demand military coup as crisis deepens". BBC News. 2021-10-17. Праверана 2021-10-25.
  20. Sudan’s army detains PM and other civilian leaders in coup attempt (англ.). the Guardian (25 кастрычніка 2021). Праверана 25 кастрычніка 2021.
  21. Арестованный премьер Судана Хамдук призвал граждан «защищать революцию» (руск.). Газета.Ru. Праверана 25 кастрычніка 2021.
  22. В Судане начался военный переворот. lenta.ru. Праверана 25 кастрычніка 2021.
  23. Министерство информации Судана подтвердило сообщения о задержании министров (руск.). РИА Новости. Праверана 25 кастрычніка 2021.
  24. Лидер Судана объявил о введении ЧП и роспуске Суверенного совета и кабмина. ТАСС. Праверана 25 кастрычніка 2021.
  25. "Это военный переворот". Армия Судана арестовала переходное правительство и объявила чрезвычайное положение (руск.). BBC News Русская служба (25 кастрычніка 2021). Праверана 25 кастрычніка 2021.
  26. В Судане начались уличные протесты из-за госпереворота. lenta.ru. Праверана 25 кастрычніка 2021.
  27. Переворот в Судане развернулся
  28. Constitutional decree forming Transitional Sovereignty Council issued. Архівавана з першакрыніцы 16 мая 2022. Праверана 1 мая 2022.
  29. В Судане назначен новый управляющий Суверенный совет
  30. Суданный день. Архівавана з першакрыніцы 1 мая 2022. Праверана 1 мая 2022.
  31. Sudan crisis: Air strikes launched against paramilitaries as clashes escalate(нявызн.). BBC News. Праверана 15 красавіка 2023.
  32. Mackay, Hamish (2023-04-15). "Fighter jets seen above Khartoum amid gunfire in Sudan's capital – live". the Guardian [брытанская англійская]. ISSN 0261-3077. Праверана 2023-04-15.
  33. Olewe, Dickens (20 February 2023). "Mohamed 'Hemeti' Dagalo: Top Sudan military figure says coup was a mistake". BBC News. Праверана 22 March 2023.