Ваеньга

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Ваеньга
руск. Ваеньга
Характарыстыка
Даўжыня 218 км
Басейн 3 370 км²
Расход вады 30,4 м³/с (в. Філімонаўская (Верхняя Ваеньга)[1])
Вадацёк
Выток  
 • Каардынаты 62°51′12″ пн. ш. 44°08′04″ у. д.HGЯO
Вусце Паўночная Дзвіна
 • Месцазнаходжанне п. Усць-Ваеньга (Вінаградаўскі раён Архангельскай вобласці)
 • Каардынаты 62°58′53″ пн. ш. 42°38′33″ у. д.HGЯO
Размяшчэнне
Водная сістэма Паўночная Дзвіна → Белае мора

Краіна
Рэгіён Архангельская вобласць
Раён Вінаградаўскі раён
Код у ДВР 03020300412103000032686
physical
выток
выток
вусце
вусце

Ва́еньга (руск.: Ва́еньга) — рака ў Вінаградаўскім раёне Архангельскай вобласці Расіі, правы прыток Паўночнай Дзвіны.

Выток Ваеньгі знаходзіцца паблізу водападзелу Паўночнай Дзвіны і Пінегі, на вышыні 201 метр над узроўнем мора. Вусце ракі знаходзіцца на 334 км па правым беразе ракі Паўночная Дзвіна, на вышыні 9 метраў над узроўнем мора. У верхнім цячэнні Ваеньга працякае па тэрыторыі Клонаўскага заказніка. Упадае ў Паўночную Дзвіну каля пасёлка Усць-Ваеньга. У верхнім цячэнні (да вёскі Ніжняя Ваеньга) у рэчышчы шмат парогаў і перакатаў. Даўжыня ракі — каля 218 км. Плошча вадазборнага басейна — каля 3370 км². Жыўленне ракі снегавое і дажджавое. Выдатак вады — 30,4 м³/с. Ледастаў з канца кастрычніка — пачатку лістапада па канец красавіка.

Заўвагі[правіць | правіць зыходнік]

  1. Каталог гидрологических постов. Северный край (руск.)(недаступная спасылка). Архівавана з першакрыніцы 20 мая 2011.