Вазапісец Брыга

З пляцоўкі Вікіпедыя
Jump to navigation Jump to search
Вазапісец Брыга
Род дзейнасці: вазапісец чырвонафігурнага стылю, атычны вазапісец
Дата нараджэння: VI стагоддзе да н.э.
Дата смерці: V стагоддзе да н.э.
Месца працы:
Commons-logo.svg Вазапісец Брыга на Вікісховішчы
Дыяніс і сатыры, кілік майстра Брыга, ок. 480 да н. э. Парыж, Луўр.

Брыг — умоўнае найменне старажытнагрэчаскага мастака, аўтара роспісаў чырвонафігурных ваз перыяду ранняй класікі.

Праблема імя[правіць | правіць зыходнік]

Імя «Брыг», якое захавалася на 13 вазах, хутчэй варта адносіць да ганчара, чым да вазапісца. У сувязі з гэтым мастака часта называюць не Брыг, а «майстар Брыга» ці «вазапісец Брыга» (гэта значыць той вазапісец, які распісваў посуд ганчара Брыга). Не выключана, што вазапісец і ганчар былі адной асобай.

Творчасць[правіць | правіць зыходнік]

Вар’ятка менада. Белафонны кілік, які прыпісваюць майстру Брыга. 490—480 да н. э. Мюнхен.

Брыг працаваў у Афінах у пачатку 5 ст. да н. э. Лічыцца адным з найбольш значных вазапісцаў свайго часу разам з Анесімам, Дурысам і Макранам. Яму прыпісываюць больш 200 пасудзін, у тым ліку некаторыя белафонныя вазы.

Стылістычна працы Брыга ўпісваюцца ў традыцыю ранніх твораў Анесіма. Больш таго, мяркуецца, што Брыг быў вучнем апошняга. Лічыцца, што Брыг быў архаічным мастаком, які дасягнуў найвысокага майстэрства ў перадачы чалавечага цела. З’яўляецца таксама адным з першых, нешматлікіх жывапісцаў, якім удалося намаляваць дзіця, якое сапраўды выглядае як дзіця, а не як маленькі дарослы. Многія чалавечыя фігуры выразна адлюстроўваюць уздзеянне ўзросту.

На вазах Брыга паказаны розныя сцэны, як з жыцця, гэтак і з міфаў. Стыль Брыга вылучаецца адлюстраваннем плоскіх галоў, доўгіх насоў і вузкіх вачэй з дастаткова высокімі бровамі. Адметна яго манера малявання чалавечага рта: майстар паказвае іх у час спеву, свісту, ігры на флейце ці са сціснутымі губамі з высокай ступенню анатамічнай дакладнасці. Таксама з’яўляюцца тыповымі шчаціністыя бароды, шчаціністыя валасы старых і першыя прыкметы аблысення.

Міфалагічныя сцэны, намаляваныя  Брыгам, часта арыгінальныя. Напрыклад, перадача цела Гектара, узяцце Троі і іншыя эпізоды Траянскай вайны. Тыповымі з’яўляюцца сцэнкі з Дыянісам і сатырамі. На многих вазах майстар Брыга падпісаў імёны персанажаў, а часам нават іх выказванні.

Выкарыстанне некалькіх слаёў разведзенага лака набліжае тэхніку Брыга да штрыхоўкі. Майстра Брыга звязваюць з шырокім колам мастакоў, якія зведалі на сабе яго ўплыў альбо працавалі ў яго майстэрні.

Зноскі

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]