Анесім
Выгляд
Анесім | |
---|---|
Род дзейнасці | вазапісец чырвонафігурнага стылю, атычны вазапісец |
Дата нараджэння | VI стагоддзе да н.э. |
Месца нараджэння |
|
Дата смерці | V стагоддзе да н.э. |
Грамадзянства | |
Медыяфайлы на Вікісховішчы |
Анесім — старажытнагрэчаскі вазапісец, працаваў між 505 і 480 да н. э. Спецыялізаваў у аздабленні чаш, у асноўным тыпа B.
Як і многія іншыя вазапісцы ў чырвонафігурнай тэхніцы яго эпохі, Анесім падкрэсліваў рэалістычнасць фігур. Асноўнымі яго матывамі былі сцэны паўсядзённага жыцця, а таксама з міфалогіі. Значная колькасць распісаных Анесімам ваз мае подпіс ганчара Еўфронія, які таксама быў вазапісцам. У святле гэтага, а таксама з-за падабенства манеры вазапісцаў, даследчыкі лічаць, што Анесім вучыўся ў Еўфронія. Таксама пазнейшыя працы вазапісца Антыфона выяўляюць падабенства з працамі Анесіма, такім чынам апошні мог быць настаўнікам вазапісца Антыфона.
Спасылкі
[правіць | правіць зыходнік]- Adrienne Lezzi-Hafter : Onesimos, In: Der Neue Pauly Bd. 8 (2000), Sp. 1207-1208
- Kurzbiographie Getty-Museum