Вакольны горад (Гродна)

З пляцоўкі Вікіпедыя
Jump to navigation Jump to search

Вакольны горад — умацаваная гандлёва-рамесніцкая частка сярэдневяковай Гародні. Размяшчаўся на ўзвышшы Новы замак побач са Старым замкам. З XIV ст. вядомы як Гродзенскі Ніжні замак. З поўдня абмежаваны высокім абрывам берага Нёмана, з усходу — глыбокім ярам, які да XVIII ст. амаль цалкам абкружаў Новы замак, пазней засыпаны.

У 19871988 гг. А. К. Краўцэвіч даследаваў 40 м кв. у паўднёва-заходняй частцы. Культурны пласт да 3,3 м, светла-шэрага колеру. Амаль на самым мацерыку прасочваюцца сляды пажару. Выяўлены фрагменты керамічнага посуду XII — XIII стст. (у перадмацерыковым пласце — XI ст.), вялікая колькасць прамавугольнай (28х16,5х3,5 см.) і фігурнай плінфы, чатыры фрагменты маёлікавых плітак падлогі і тры фрагменты галаснікоў XII ст. Знаходкі дазваляюць меркаваць пра існаванне ў XII ст. на вакольным горадзе яшчэ адной, Васкрасенскай царквы — помніка Гродзенскай школы дойлідства. Астатнія матэрыялы датуюцца XVXVIII ст. Частка раскопу прыйшлася на падмурак мураванага будынка XVI ст. Паводле гравюры М. Цюнта (1567—1568 гг.) тут быў «каралеўскі дом».

Сярод знаходак шмат кермічнага посуду, фрагменты фаянсавых талерак, шкляныя бутэлькі, кварты, стопкі, бутлі, слоікі XVII—XIX ст., маёлікавыя міскі і талеркі XVIII ст., шмат аптэчнага посуду ХІХ — ХХ ст. фрагменты гаршковай кафлі XIV—XV і XVI—XVII стст. з зялёнай палівай, паглыбленай выявай шматпялёсткавай разеткі і з дывановым арнаментам, металічныя абутковыя падкоўкі, дужка шпоры XV—XVI ст., цвікі і інш.

Літаратура[правіць | правіць зыходнік]

  • Вакольны горад / У. В. Алісейчык, Я. Г. Звяруга, А. К. Краўцэвіч, М. А. Ткачоў, А. А. Трусаў // Збор помнікаў гісторыі і культуры Беларусі. Гродзенская вобл. / АН БССР, Ін-т мастацтвазнаўства, этнаграфіі і фальклору; рэд. кал.: С. В. Марцэлеў і інш. — Мінск, 1986. — С. 79.
  • Краўцэвіч, А. К. Гродзенскі вакольны горад / А. К. Краўцэвіч //Археалогія і нумізматыка Беларусі : энцыкл. — Мінск, 1993. — С. 189.

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]