Перайсці да зместу

Валаам (вяшчун)

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі

Валаам — паводле біблейскага падання — месапатамскі вяшчун.

Паводле Бібліі, Валаам, спакушаны багатымі дарамі, пагадзіўся прыняць прапанову маавіцянскага цара Валака — магічнымі сродкамі перашкодзіць пранікненню яўрэяў у Палесціну, нягледзячы на перасцярогу і ўнушэнне з неба. Аднак задума Валака не здзейснілася. Калі пасля багатага піру вяшчун быў выведзены на гару, з якой добра бачыў ізраільцян, каб праклясці іх і забяспечыць маавіцянам перамогу, кожны раз з яго вуснаў замест пракляцця зрывалася велічнае благаслаўленне «богам абранага народа». Валаам загінуў у час агульнага вынішчэння ізраільцянамі маавіцян.[1]

Зноскі

  1. Скарына Ф. Творы:… С. 159.