Валабхаі Патэль

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Валабхаі Патэль
англ.: Vallabhbhai Patel
Род дзейнасці палітык, эканаміст, барыстар, юрыст, змагар за свабоду
Дата нараджэння 31 кастрычніка 1875(1875-10-31)[1]
Месца нараджэння
Дата смерці 15 снежня 1950(1950-12-15)[2][3] (75 гадоў)
Месца смерці
Грамадзянства
Веравызнанне індуізм
Жонка Jhaverben Patel[d]
Дзеці Dahyabhai Patel[d] і Maniben Patel[d]
Альма-матар
Партыя
Узнагароды і прэміі
Бхарат Ратна
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Валабхаі Патэль (англ.: Vallabhbhai Patel; вядомы таксама як Сардар Патэль, 31 кастрычніка 1875 — 15 снежня 1950) — індыйскі дзяржаўны дзеяч, адзін з лідараў Індыйскага нацыянальнага кангрэса (ІНК). Адзін з аўтараў Канстытуцыі Індыі і творцаў палітычнага ладу краіны. У процівагу сацыялісту Джавахарлалу Неру знаходзіўся на правым, кансерватыўнай, крыле ІНК.

Біяграфія[правіць | правіць зыходнік]

Нарадзіўся ў невялікім горадзе Надыядзе ў Брытанскай Індыі. Пасля заканчэння сярэдняй школы, Патэль скончыў юрыдычны каледж. З 1900 па 1910 год працаваў адвакатам па крымінальных справах у гарадах Годхра і Балсад, у гэтым перыяд Патэль стаў адным з самых вядомых і паспяховых адвакатаў Брытанскай Індыі. У 1910 годзе ён паехаў у Лондан і ўступіў у юрыдычную карпарацыю Мідл-тэмпл. У 1913 годзе Валабхаі вярнуўся ў Індыю, дзе працаваў адвакатам у горадзе Ахмедабад.

Уплыў асобы Махатмы Гандзі на Валабхаі быў велізарным. Патэль падтрымліваў імкненне Махатмы дамагчыся незалежнасці Індыі і ён стаў верным паслядоўнікам Гандзі.

Пасля падзелу Брытанскай Індыі Валабхаі заняў пасаду намесніка міністра ўнутраных спраў. Прыкладаў вялікія намаганні, каб Індыя захавала свае межы і не распалася на мноства дробных дзяржаў. Заслугі Патэля перад нацыяй былі адзначаны ў прысваенні яму ганаровага звання «сардар» (лідар, правадыр).

Памёр у Бамбеі, яго цела было крэміравана.

Зноскі

  1. Bibliothèque nationale de France data.bnf.fr: платформа адкрытых даных — 2011. Праверана 10 кастрычніка 2015.
  2. Патель Валлабхаи // Большая советская энциклопедия: [в 30 т.] / под ред. А. М. Прохоров — 3-е изд. — М.: Советская энциклопедия, 1969. Праверана 28 верасня 2015.
  3. Vallabhbhai Patel // Munzinger Personen Праверана 9 кастрычніка 2017.