Перайсці да зместу

Валахады

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Валахады
(Βαλαχάδες)
Агульная колькасць
Рэгіёны пражывання  Грэцыя
Мова грэчаская
Рэлігія іслам
Блізкія этнічныя групы іншыя грэкі

Валаха́ды (грэч. Βαλαχάδες) — субэтнічная група грэкаў-мусульман на поўначы Грэцыі.

Валахадамі называлі грэкаў-мусульман, якія жылі пераважна вакол ракі Альякмон. Згодна іх асабістым паданням, яны прынялі іслам у XVII ст. дзякуючы місіянерскай дзейнасці двух янычараў грэчаскага паходжання. Назва паходзіць ад слова «алах». У валахадаў быў высокі прававы статус адносна навакольнага хрысціянскага насельніцтва. Старасты вясковых абшчын мелі тытул беяў. Аднак да пачатку XX ст. эканамічнае становішча валахадскіх абшчын мала адрознівалася ад становішча іншых насельнікаў Македоніі.

Асноўным заняткам валахадаў здаўна было земляробства. У Асманскай імперыі ў адрозненні ад грэкаў-хрысціян лічыліся ваеннаабавязанымі. Сяліліся ў буйных вёсках, часам разам з хрысціянамі. Жылі ў двухпавярховых дамах. Размаўлялі на грэчаскай мове. Сярод валахадаў было шмат прыхільнікаў бекташы. У пачатку XX ст. у Македоніі налічвалася ад 14 373 да 16 070 чалавек.

У 1923 г. значная частка валахадаў перасялілася ў Анатолію ў выніку абмена насельніцтвам паміж Грэцыяй і Турцыяй. У нашы дні ў Грэцыі не вылучаюцца як асобная рэлігійная або субэтнічная меншасць.