Валерый Іосіфавіч Атрашкевіч

З пляцоўкі Вікіпедыя
Jump to navigation Jump to search
Валерый Іосіфавіч Атрашкевіч
Дата нараджэння 22 красавіка 1939(1939-04-22)
Месца нараджэння
Дата смерці 26 студзеня 1990(1990-01-26) (50 гадоў)
Грамадзянства
Род дзейнасці літаратуразнавец
Месца працы
Навуковая ступень кандыдат філалагічных навук (1979)
Навуковае званне
Альма-матар
Член у

Валерый Іосіфавіч Атрашкевіч (22 красавіка 1939, в. Красная Горка, Ушацкі раён — 26 студзеня 1990) — беларускі літаратуразнавец. Кандыдат філалагічных навук (1979), дацэнт (1985).

Біяграфія[правіць | правіць зыходнік]

Бацька, Іосіф Іванавіч, у 1939 быў прызваны ў рады Чырвонай Арміі. У час Вялікай Айчыннай вайны трапіў у акружэнне, пайшоў у партызаны. Загінуў у час прарыву блакады Полацка-Лепельскай партызанскай зоны ў маі 1944 года. Маці, Шастакова Ганна Сямёнаўна, была загадчыцай Лагаўской пачатковай школы. У гады вайны В. Атрашкевіч разам з бацькамі знаходзіўся ў партызанскім атрадзе. Вучыўся ў Лагаўской пачатковай, Ленінскай сямігадовай школах. Пасля заканчэння Ушацкай СШ (1956) працаваў ва Ушацкім РДК, бібліятэкарам Ушацкай дзіцячай бібліятэкі, загадчыкам Наваміраўскай хаты-чытальні. У 1957 годзе паступіў на філалагічны факультэт Полацкага педінстытута, а ў 1959 годзе ў сувязі з яго расфарміраваннем быў пераведзены ў Магілёўскі педінстытут, які скончыў у 1962 годзе. Працаваў асістэнтам, выкладчыкам кафедры беларускай мовы гэтага інстытута (1962—1968).

У 1968 перайшоў на кафедру беларускай літаратуры, з 1979 — загадчык кафедры літаратуры, дацэнт (1985). Член КПСС з 1964.

Творчая дзейнасць[правіць | правіць зыходнік]

Літаратурную дзейнасць пачаў з вершаў. Першы яго верш апублікаваны ў газеце «Знамя юности» (1958). Аўтар навуковых работ па гісторыі беларускай літаратуры і тэксталогіі, крытычных артыкулаў і рэцэнзій па пытаннях літаратуры і тэатра, манаграфіі «Ад прататыпа да вобраза» (1984), у якой на аснове разгляду творчасці Ц. Гартнага, М. Гарэцкага, Я. Коласа даследуе праблемы аўтабіяграфізму ў беларускай савецкай мастацкай прозе[1].

Зноскі

Літаратура[правіць | правіць зыходнік]

  • Атрашкевіч Валерый Іосіфавіч // Беларуская энцыклапедыя : у 18 т. / рэдкал. Г. П. Пашкоў [і інш.]. — Мн., 1996. — Т. 2. — С. 78.
  • Атрашкевіч Валерый Іосіфавіч // Памяць : гісторыка-дакументальная хроніка Ушацкага раёна / рэдкал. Г. К. Кісялёў [і інш.]. — Мн., 2003. — С. 535—536.