Прэмія імя Алеся Адамовіча
Выгляд
Прэмія імя Алеся Адамовіча — штогадовая літаратурная прэмія Беларускага ПЭН-цэнтра. Заснаваная ў 1995 годзе[1] і ўручаецца за найлепшую публіцыстычную кнігу года.
Напачатку ўручалася 3 верасня — у дзень народзінаў культавага беларускага пісьменніка, пазней — у дзень яго смерці 26 студзеня.
Мае выгляд медаля, дыплома і грашовай сумы. З 1996 лаўрэатамі прэміі сталі Сяргей Пятроўскі, Рыгор Барадулін, Віталь Тарас, Аляксандр Ступнікаў, Людміла Хейдарава, Ігар Гермянчук, Барыс Хамайда, Герман Кірылаў, Жанна Літвіна, Сяргей Дубавец, Міхась Скобла, Сяргей Шупа[2].
Спіс лаўрэатаў
[правіць | правіць зыходнік]- 1995 — Павел Шарамет (ТБ), Анатоль Казловіч, Віталь Цыганкоў, Валянцін Жданко (газетная публіцыстыка), Самсон Палякоў і рэжысёр Анатоль Алай (кіно)[1]
- 1996 — Віталь Тарас[3], Людміла Хейдарава (ТБ)
- 1998 — Сяргей Дубавец за цыкл перадач «Вострая Брама»
- 2000 — Міхась Скобла за цыкл перадач «Вольная студыя» 1999—2000 гадоў і Сяргей Шупа за публікацыю дзвюх кніг «Архіва Беларускай Народнай Рэспублікі»
- 2001 — Валянцін Акудовіч за культуралагічныя эсэ, прысвечаныя самаідэнтыфікацыі беларусаў, і Валерый Дранчук за публіцыстычныя артыкулы ў абарону беларускай прыроды.
- 2002 — Ганна Соўсь за цыкл рэпартажаў з урочышча Курапаты ў часе будаўніцтва там кальцавой дарогі.
- 2004 — Генадзь Бураўкін за кнігу паэзіі «Жураўліная пара», складанне кнігі ўспамінаў «Наш Быкаў» і серыю публіцыстычных артыкулаў, надрукаваных у газеце «Салідарнасць»[4]
- 2006 — Сяргей Навумчык «Сем гадоў Адраджэння»[5]
- 2007 — Павел Севярынец «Лісты з лесу»[6]
- 2010 — Сяргей Шапран «Васіль Быкаў. Гісторыя жыцця ў дакументах, публікацыях, успамінах, лістах»[7]
- 2011 — Аляксандр Тамковіч кніга інтэрв’ю «Без палітыкі» і Мікалай Мельнікаў за вялікі ўнёсак у зберажэнне спадчыны Васіля Быкава[8]
- 2012 — Валер Булгакаў за кнігу «Беларусь 1994—2004 гг.: разбудова дзяржавы і пераслед нацыі» і Аляксандр Фядута за кнігу «Амерыканскія вершы», напісаную падчас знаходжання ў СІЗА КДБ.
- 2013 — Алесь Бяляцкі за кнігу «Асвечаныя беларушчынай»
- 2014 — Уладзімір Някляеў за кнігу «Знакі прыпынку»
- 2015 — Уладзімір Арлоў за кнігу «Імёны Свабоды»[9]
- 2016 — Зміцер Бартосік за кнігу «Быў у пана верабейка гаварушчы»
- 2017 — Аляксандр Лукашук за стварэнне кніжнай серыі «Бібліятэка Свабоды», а таксама за выданне кніг «Прыгоды АРА ў Беларусі» і «Сьлед матылька: Освальд у Менску»[10].
- 2018 — Вячаслаў Ракіцкі за цыкл дакументальных фільмаў «Сведкі» і Наста Захарэвіч за сістэмнае асвятленне і аналітыку праблем, звязаных з гвалтам і дыскрымінацыяй.
- 2019 — Ірына Раманава за кнігу «Улада і грамадства: БССР у 1929—1939 гады».
- 2021 — газета «Новы час» і яе рэдактарка Аксана Колб, кніга «(Не)расстраляныя» (укладальнікі Сяргей Будкін, Віктар Жыбуль), Дзмітрый Строцаў і яго кніга «Беларусь перакуленая», Вольга Шпарага і яе кніга «У рэвалюцыі жаночы твар. Выпадак Беларусі».
- 2022 — Ганна Кандрацюк з кнігай «У прысценку старога лесу» і Максім Знак з кнігай «Зэкамерон».
- 2023 — Віка Біран з кнігай «Я танцую» і Ганна Янкута з кнігай «Час пустазелля».
- 2024 — Вольга Вялічка за кнігу «Ад двух да пятнаццаці: Мая мама ў турме» і Наста Манцэвіч за частку кнігі «Цела таксама архіў». Таксама Рада Беларускага ПЭНу ўганаравала адмысловай адзнакай сайт праваабарончага цэнтру «Вясна» за 25-гадовае паслядоўнае ўсебаковае асвятленне сітуацыі з правамі чалавека ў Беларусі.[11]
Крыніцы
[правіць | правіць зыходнік]- ↑ а б Удакладненне да № 36 ад 3 верасня Архівавана 12 студзеня 2013. // Наша Ніва
- ↑ Смелыя паасобку, асцярожныя разам(недаступная спасылка) Наша Ніва 2001
- ↑ Віталь Тарас: Я журналіст, бо мне гэта цікава Архівавана 9 лютага 2011.
- ↑ Генадзю Бураўкіну ўручаная прэмія імя Алеся Адамовіча Радыё Свабода
- ↑ Прэміі ПЭН-цэнтру атрымалі Леанід Маракоў і Сяргей Навумчык
- ↑ Паўлу Севярынцу далі прэмію імя Алеся Адамовіча Архівавана 7 красавіка 2012. Народныя навіны Віцебска
- ↑ Вольга Бабкова і Сяргей Шапран атрымалі прэміі Беларускага ПЭН-цэнтра Радыё Свабода
- ↑ ПЭН-цэнтр вызначыў шматлікіх лаўрэатаў прэмій імя Адамовіча і Багушэвіча
- ↑ Ляўрэатамі літаратурных прэміяў сталі Арлоў, Марозава, Лісейчыкаў і Лапатка
- ↑ Студзінская, І., Грыдзін, У.. Аляксандар Лукашук атрымаў прэмію імя Алеся Адамовіча. www.svaboda.org. Радыё Свабода (28 мая 2018). Праверана 28 мая 2018.
- ↑ Абвешчаны пераможцы прэміі імя Алеся Адамовіча за 2024 год. Беларускі ПЭН (29 снежня 2025). Праверана 29 студзеня 2026.
Спасылкі
[правіць | правіць зыходнік]- Прэмія імя Алеся Адамовіча. Беларускі ПЭН. Архівавана з першакрыніцы 30 чэрвеня 2025. Праверана 11 лістапада 2025.