Валерый Мікалаевіч Сакевіч

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Валерый Мікалаевіч Сакевіч

Валерый Мікалаевіч Сакевіч (нар. 14 мая 1955, в. Драчылава, Навагрудскі раён, Гродзенская вобласць) — беларускі спецыяліст у галіне тэхналогій і абсталявання механічнай і фізіка-тэхнічнай апрацоўкі. Доктар тэхнічных навук (2005), дацэнт (2008, спецыяльнасць «Механіка»), прафесар.

Біяграфія[правіць | правіць зыходнік]

Скончыў Маскоўскі фізіка-тэхнічны інстытут (спецыяльнасць «Трываласць лятальных апаратаў», кваліфікацыя «Інжынер-фізік», 1978).

Працаваў у Інстытуце фізікі цвёрдга цела і паўправаднікоў АН Беларусі (1978—1994), Інстытуце тэхнічнай акустыкы НАН Беларусі (1994—2009), Віцебскім дзяржаўным тэхналагічным універсітэце (з 2009 — загадчык кафедры «Механіка», з 2015 — дацэнт, прафесар кафедры «Фізіка і тэхнічная механіка»).

Навуковыя інтарэсы: апрацоўка металаў ціскам; тэхналогіі фізіка-тэхнічай апрацоўкі; ультрагукавыя тэхналогіі; нелінейныя ваганні; тэхнічны зрок і яго прыкладанні.

Бібліяграфія[правіць | правіць зыходнік]

  • Развитие теории и технологических основ ультразвуковых виброударных процессов : диссертация … доктора технических наук : 05.03.01 : защищена 23.12.2004 : утверждена 25.05.2005 / Сакевич Валерий Николаевич. — Витебск, 2004.
  • Механика материалов : учебное пособие / В. Н. Сакевич, А. В. Минченко. — Минск, 2009.
  • Ультразвуковые виброударные процессы / В. В. Артемьев, В. В. Клубович, В. Н. Сакевич. — Минск, 2004.

Зноскі

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]