Валерый Яўгенавіч Рачкоўскі

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
(Пасля перасылкі з Валерый Рачкоўскі)
Валерый Яўгенавіч Рачкоўскі
Дата нараджэння 21 красавіка 1954(1954-04-21)
Месца нараджэння
Дата смерці 2 студзеня 2014(2014-01-02) (59 гадоў)
Грамадзянства
Род дзейнасці мастак, сцэнограф
Месца працы
Вучоба
Член у

Валерый Яўгенавіч Рачкоўскі (21 красавіка 1954, в. Ганчароўка, Смалявіцкі раён, Мінская вобласць — 2 студзеня 2014) — беларускі мастак, галоўны мастак Беларускага дзяржаўнага тэатра лялек (1998—2014)[1].

Біяграфія[правіць | правіць зыходнік]

Нарадзіўся ў 1954 годзе ў вёсцы Ганчароўка Смалявіцкага раёна. У 1982 годзе скончыў Беларускі тэатральна-мастацкі інстытут, працаваў мастаком-пастаноўшчыкам (1984—1987), галоўным мастаком Мінскага абласнога тэатра «Батлейка» ў Маладзечне (1990—1998), галоўным мастаком Беларускага дзяржаўнага тэатра лялек (1998—2014).

Член Беларускага саюза мастакоў з 2003 года, член Беларускага саюза тэатральных дзеячаў з 1989 года.

Памёр у 2014 годзе.

Творчасць[правіць | правіць зыходнік]

Як сцэнограф ён паставіў больш за 75 спектакляў для дзяцей і дарослых. Найбольш значныя яго пастаноўкі: «Казка пра цара Салтана», «Дом, які пабудаваў Свіфт», «З Парыжам скончана», «Гісторыя аднаго горада», «Плыт мерцвякоў», «Меч анёла», «Брыдкае качаня» і інш.

У фондах Нацыянальнага гістарычнага музея Беларусі захоўваецца больш за 160 эскізаў, касцюмаў і лялек мастака[2].

Зноскі[правіць | правіць зыходнік]