Забалоцкі сельсавет (Смалявіцкі раён)

З пляцоўкі Вікіпедыя
Перайсці да навігацыі Перайсці да пошуку
Забалоцкі сельсавет
Краіна Flag of Belarus.svg Беларусь
Уваходзіць у Смалявіцкі раён
Уключае 12 населеных пунктаў
Адміністрацыйны цэнтр Забалоцце
Дата ўтварэння 20 жніўня 1924
Насельніцтва (2009) 2 576
Часавы пояс UTC+03:00
Паштовыя індэксы 222210
Код аўтам. нумароў 5
Афіцыйны сайт

Забало́цкі сельсавет — адміністрацыйна-тэрытарыяльная адзінка ў складзе Смалявіцкага раёна Мінскай вобласці. Цэнтр — аграгарадок (да 2010 года вёска) Забалоцце.

Утвораны 20 жніўня 1924 года ў складзе Смалявіцкага раёна Менскай акругі БССР. Пасля скасавання акруговай сістэмы 26 ліпеня 1930 года ў Смалявіцкім раёне БССР. З 20 лютага 1938 года ў складзе Мінскай вобласці. З 25 снежня 1962 года ў складзе Мінскага раёна, з 6 студзеня 1965 года ў складзе адноўленага Смалявіцкага раёна.

Насельніцтва сельсавета паводле перапісу 2009 года — 2576 чалавек[1], з іх 92,8 % — беларусы, 5,2 % — рускія, 0,7 % — украінцы, 0,6 % — армяне[2].

Зноскі

Літаратура[правіць | правіць зыходнік]

  • Административно-территориальное устройство БССР: справочник: в 2 т. / Главное архивное управление при Совете Министров БССР, Институт философии и права Академии наук БССР. — Минск: «Беларусь», 1985―1987.
  • Административно-территориальное устройство Республики Беларусь (1981—2010 гг.): справочник. — Минск: БелНИИДАД, 2012. — 172 с.