Перайсці да зместу

Валерый Сцяпанавіч Башметаў

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Сцяпанавіч Башметаў
Дата нараджэння 8 красавіка 1947(1947-04-08) (77 гадоў)
Месца нараджэння
Грамадзянства
Род дзейнасці навуковы работнік
Навуковая сфера тэхналогія ткацкай вытворчасці[d]
Месца працы
Навуковая ступень доктар тэхнічных навук (1993)
Навуковае званне
Альма-матар
Вядомы як спецыяліст у вобласці тэхналогіі ткацкай вытворчасці

Валерый Сцяпанавіч Башметаў (8 студзеня 1947, вёска Канец, Гарадоцкі раён, Віцебская вобласць) — беларускі вучоны ў галіне тэхналогіі ткацкай вытворчасці. Доктар тэхнічных навук (1993), прафесар (1994). Акадэмік Беларускай інжынернай акадэміі (1995), міжнароднай Акадэміі навук вышэйшай школы (1997).

Скончыў Віцебскі тэхналагічны інстытут лёгкай прамысловасці (1971). 3 1977 г. у Віцебскім тэхналагічным універсітэце (з 1986 г. — дэкан факультэта, з 1993 г. — рэктар). Навуковыя працы па тэхналогіі і ўдасканаленні абсталявання ў галіне лёгкай прамысловасці. Распрацаваў метады прагназіравання тэхналагічных працэсаў вытворчасці тэкстыльных матэрыялаў, прапанаваў эфектыўныя спосабы і тэхналогіі вырабу тканін.

  • Башметаў Валерый Сцяпанавіч // Беларуская энцыклапедыя : у 18 т. / рэдкал. Г. П. Пашкоў [і інш.]. — Мн., 2004. — Т. 18. Кн. 1. — С. 343.