Аляксандр Сяргеевіч Ключнікаў

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Аляксандр Сяргеевіч Ключнікаў
Дата нараджэння 13 ліпеня 1945(1945-07-13)
Месца нараджэння
Дата смерці 23 лютага 2014(2014-02-23) (68 гадоў)
Грамадзянства
Род дзейнасці выкладчык універсітэта
Месца працы
Навуковая ступень доктар тэхнічных навук
Альма-матар
Прэміі
Дзяржаўная прэмія СССР Дзяржаўная прэмія БССР

Аляксандр Сяргеевіч Ключнікаў (13 ліпеня 1945, г. Давыд-Гарадок, Столінскі раён, Брэсцкая вобласць — 23 лютага 2014) — беларускі спецыяліст у галіне радыёфізікі і інфарматыкі. Доктар тэхнічных навук (1984), прафесар (1986). Віцэ-прэзідэнт Міжнароднай акадэміі навук інфармацыйных працэсаў і тэхналогій (2006).

Біяграфія[правіць | правіць зыходнік]

Скончыў Беларускі дзяржаўны ўніверсітэт імя У. І. Леніна (спецыяльнасць «Радыёфізіка», 1967; аспірантура, 1969).

Працаваў у Беларускім дзяржаўным універсітэце (1967—1988), Віцебскім дзяржаўным тэхналагічным інстытуце (1988—1998, у 1988—1993 — рэктар, 1993—1998 — загадчык кафедры аўтаматызацыі тэхналагічных працэсаў і вытворчасцей), Віцебскім філіяле Інстытута сучасных ведаў (з 1995), Гродзенскім філіяле Інстытута сучасных ведаў (з 2000), СП «Фортэкс — водныя тэхналогіі» (з 2004), Віцебскім дзяржаўным універсітэце імя П. М. Машэрава (1999—2000, 2006—2013, матэматычны факультэт, кафедра інжынернай фізікі, у 1999—2000 і 2006—2012 — загадчык кафедры).

Навуковыя інтарэсы: інфарматыка; радыёлакацыйнае ўзбраенне; дыфракцыя электрамагнетычных хваль; галаграфія; педагогіка вышэйшай школы.

Узнагароды[правіць | правіць зыходнік]

Літаратура[правіць | правіць зыходнік]

  • Ключнікаў Аляксандр Сяргеевіч / М. П. Савік // Беларуская энцыклапедыя : у 18 т. Мінск, 1999. Т. 8. С. 352.
  • Ключников Александр Сергеевич / Н. П. Савик // Регионы Беларуси : энциклопедия : в 7 т. Минск, 2010. Т. 2, кн. 1. С. 495.
  • Ключников Александр Сергеевич // Регионы Беларуси : энциклопедия : в 7 т. Минск, 2009. Т. 1, кн. 1. С. 461.
  • Ключников Александр Сергеевич / Н. П. Савик // Республика Беларусь : энциклопедия : в 7 т. Минск, 2007. Т. 4. С. 90.
  • Ключников Александр Сергеевич // Кто есть кто в Республике Беларусь. Деловой мир СНГ. Минск, 2006. Вып. 3. С. 172.
  • Ключников Александр Сергеевич // Кто есть кто в Республике Беларусь. Минск, 2004. С. 131.
  • Ключнікаў Аляксандр Сяргеевіч // Памяць. Столінскі раён : гіст.-дакум. хроніка. Мінск, 2003. С. 505.
  • Ключников Александр Сергеевич // Кто есть кто. Деловой мир СНГ. Минск, 2002. Вып. 2. С. 173.