Валерый Сцяпанавіч Серада

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Валерый Сцяпанавіч Серада
Дата нараджэння 5 снежня 1936(1936-12-05)
Месца нараджэння
Дата смерці 17 чэрвеня 1997(1997-06-17) (60 гадоў)
Грамадзянства
Род дзейнасці навуковец
Навуковая сфера эканоміка
Месца працы
Навуковая ступень доктар эканамічных навук (1986)
Навуковае званне
Альма-матар

Валерый Сцяпанавіч Серада́[1] (5 снежня 1936 — 17 чэрвеня 1997) — вучоны, эканаміст, доктар эканамічных навук (1986), прафесар (1987).

Біяграфія[правіць | правіць зыходнік]

Нарадзіўся ў вёсцы Акрыёны (Петрыкаўскі раён Гомельскай вобласці Беларусі). У 1959 годзе скончыў Беларускі інстытут інжынераў чыгуначнага транспарту. У 1978—1997 гадах працаваў у Мінскім дзяржаўным педагагічным інстытуце[2] на пасадзе загадчыка кафедры.

Навуковая дзейнасць[правіць | правіць зыходнік]

Навуковая дзейнасць В. С. Серады звязаная з праблемамі эканамічнай тэорыі, пытаннямі развіцця народнай гаспадаркі, удасканалення вытворчых адносін, якасці прадукцыі, кіравання ў сферы адукацыі.

Сярод апублікаваных прац:

  • Вопросы научного творчества студентов: (Методика, теория, практика) — Мн., 1975. (разам з М. І. Базылевым);
  • Резервы развития народного хозяйства. — Мн., 1986;
  • Экономиеский словарь-справочник. — Мн., 1989 (разам з М. А. Кушыным і І. С. Святліцкім);
  • Экономика и управление в сфере образования. — Мн., 1999. (у сааўтарстве).

Зноскі

  1. БелЭн 2002.
  2. З 1993 года Беларускі дзяржаўны педагагічны ўніверсітэт

Літаратура[правіць | правіць зыходнік]

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]