Валерый Яўгенавіч Буйвал
Валерый Яўгенавіч Буйвал | |
---|---|
Дата нараджэння | 3 ліпеня 1955 (69 гадоў) |
Месца нараджэння | |
Род дзейнасці | мастацтвазнавец, перакладчык |
Месца працы | |
Альма-матар | |
Партыя |
Валерый Яўгенавіч Буйвал (нар. 3 ліпеня 1955, Вышні Валачок, Цвярская вобласць, РСФСР) — беларускі мастацтвазнавец і перакладчык.
Біяграфія
[правіць | правіць зыходнік]У 1956 г. сям'я вярнулася ў Гомель. Скончыў факультэт тэорыі і гісторыі мастацтва Інстытута жывапісу, скульптуры і архітэктуры імя І. Рэпіна Акадэміі Мастацтваў у Санкт-Пецярбургу (1977). У 1977—1989 працаваў навуковым супрацоўнікам і загадчыкам аддзела ў Нацыянальным мастацкім музеі Беларусі ў Мінску. Цяпер на творчай працы. Сябра Беларускага саюза мастакоў. З кастрычніка 1988 г. сябра БНФ «Адраджэнне». Сакратар Управы БНФ «Адраджэнне» і Кансерватыўна-Хрысціянскай партыі — БНФ.
Навуковая дзейнасць
[правіць | правіць зыходнік]Даследуе беларускае і заходнееўрапейскае мастацтва. Аўтар артыкулаў па гісторыі ірландскага, шведскага, англійскага, валійскага, польскага, італьянскага мастацтва, а таксама пра творчасць Мікеланджэла, А. Дзюрэра, Дж. Беліні, Р. Кампена, Джота, Ф. Гойі, І. Босха, Ж. Міро. Перакладае з еўрапейскіх моў творы мастацкай літаратуры і мастацтвазнаўства. Пераклаў на беларускую мову асобныя творы М. дэ Сервантэса, Г. Г. Маркеса, Ж. Амаду, Б. Б’ёрнсана, А. Стрындберга, Дж. Вергі, К. Чапека і інш.
Зноскі
Літаратура
[правіць | правіць зыходнік]- Буйвал Валерый Яўгенавіч // Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. Т. 3: Беларусы — Варанец / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш. — Мн. : БелЭн, 1996. — Т. 3. — 511 с. — 10 000 экз. — ISBN 985-11-0035-8. — ISBN 985-11-0068-4 (т. 3).
Спасылкі
[правіць | правіць зыходнік]- Буйвал Валерый Яўгенавіч на сайце анлайн-энцыклапедыі «Беларусь у асобах і падзеях»
- Нарадзіліся 3 ліпеня
- Нарадзіліся ў 1955 годзе
- Нарадзіліся ў Вышнім Валачку
- Постаці Нацыянальнага мастацкага музея Рэспублікі Беларусь
- Выпускнікі Інстытута імя Рэпіна
- Члены Кансерватыўна-Хрысціянскай Партыі — БНФ
- Асобы
- Вучоныя паводле алфавіта
- Вікіпедыя:Артыкулы пра асоб, якія не маюць старонак цёзак па прозвішчы
- Мастацтвазнаўцы Беларусі
- Перакладчыкі Беларусі
- Члены Беларускага саюза мастакоў