Валерыянэ Яраслававіч Гвілія
![]() | |||||||||||||||||||
Агульная інфармацыя | |||||||||||||||||||
Поўнае імя | Валерыянэ Яраслававіч Гвілія | ||||||||||||||||||
Нарадзіўся |
24 мая 1994[1][2] (26 гадоў) |
||||||||||||||||||
Грамадзянства |
![]() ![]() |
||||||||||||||||||
Рост | 182 см | ||||||||||||||||||
Вага | 80 кг | ||||||||||||||||||
Пазіцыя | паўабаронца | ||||||||||||||||||
Інфармацыя пра клуб | |||||||||||||||||||
Клуб |
![]() |
||||||||||||||||||
Нумар | 8 | ||||||||||||||||||
Маладзёжныя клубы | |||||||||||||||||||
|
|||||||||||||||||||
Клубная кар’ера[* 1] | |||||||||||||||||||
|
|||||||||||||||||||
Нацыянальная зборная[* 2] | |||||||||||||||||||
|
|||||||||||||||||||
Валерыянэ Гвілія (нар. 24 мая 1994, Зугдзідзі, Грузія) — украінскі і грузінскі футбаліст, паўабаронца польскага клуба «Легія» з Варшавы і нацыянальнай зборнай Грузіі.
Клубная кар’ера[правіць | правіць зыходнік]
Нарадзіўся ў Зугдзідзі (Грузія). У 16 гадоў пераехаў ва Украіну, паўтара года прабыў у харкаўскім «Металісце», пасля чаго ў 2012 годзе перабраўся ў Запарожжа[3]. Гуляў у юнацкай і моладзевай камандах мясцовага «Металурга». Ва ўкраінскай Прэм’ер-лізе дэбютаваў 15 жніўня 2014 года ў гульні супраць днепрапятроўскага «Дняпро», замяніўшы ў другім тайме Ігара Журахоўскага[4]. З вясны наступнага года Гвілія стаў паўнапраўным іграком асноўнай каманды «Металурга»[5]. 24 лістапада 2015 года было абвешчана аб спыненні працоўных адносін паміж іграком і «Металургам» па ўзаемнай згодзе бакоў[6].
У лютым 2016 года прыбыў на прагляд у беларускі клуб «Мінск», з якім у сакавіку падпісаў кантракт[7]. У складзе «Мінска» стаў адным з ключавых ігракоў, гуляў на пазіцыі атакуючага паўабаронцы. 4 ліпеня 2016 года было абвешчана аб пераходзі Гвіліі ў склад чэмпіёна Беларусі — барысаўскі БАТЭ[8], дзе Валерыянэ таксама хутка замацаваўся ў аснове. У сезоне 2017 стаў радзей з’яўляцца на полі, згуляў у 9 матчах чэмпіянату, 4 матчах Кубка Беларусі, адным матчы Лігі чэмпіёнаў і Суперкубку Беларусі.
У студзені 2018 года перайшоў у швейцарскі клуб «Люцэрн»[9]. У студзені 2019 года быў арандаваны польскім клубам «Гурнік» з Забжэ.
У чэрвені 2019 года падпісаў двухгадовы кантракт з варшаўскай «Легіяй»[10].
Міжнародная кар’ера[правіць | правіць зыходнік]
У чэрвені 2015 года быў выкліканы трэнерам моладзевай зборнай Украіны Сяргеем Кавальцом для ўдзелу ў Мемарыяле Лабаноўскага[11]. На гэтым турніры «жоўта-сінія» занялі другое месца, саступіўшы ў серыі пасляматчавых пенальці аднагодкам са Славеніі. Пасля турніру Лабаноўскага ўкраінская каманда адправілася ў Аўстрыю, дзе двойчы саступіла аднагодкам з Чэхіі[12][13]. Гвілія прыняў удзел ва ўсіх чатырох матчах.
У пачатку 2016 года вярнуў грузінскае грамадзянства, і 3 чэрвеня 2016 года дэбютаваў у моладзевай зборнай Грузіі ў матчы супраць Швецыі (2:3). 6 кастрычніка 2016 года ўпершыню згуляў за нацыянальную зборную Грузіі ў матчы супраць Ірландыі (0:1).
Дасягненні[правіць | правіць зыходнік]
Чэмпіён Беларусі (2): 2016, 2017
Уладальнік Суперкубка Беларусі: 2017
У спісе 22 найлепшых футбалістаў чэмпіянату Беларусі: 2016
Чэмпіён Польшчы: 2020
Зноскі
- ↑ Valeriane Gvilia // Transfermarkt — 2000. Праверана 9 кастрычніка 2017.
- ↑ Valerian Gvilia // FBref.com
- ↑ Валериане Гвилия: «Хочется вернуть праздник на трибуны нашего стадиона» (руск.) . ФК «Металлург» Запорожье (12 чэрвеня 2015). Архівавана з першакрыніцы 2 жніўня 2015.
- ↑ Гвилия дебютировал в составе первой команды «Металлурга» (руск.) . ФК «Металлург» Запорожье (16 жніўня 2014). Архівавана з першакрыніцы 2 жніўня 2015.
- ↑ Поздравляем, Вако! (руск.) . ФК «Металлург» Запорожье (24 мая 2015). Архівавана з першакрыніцы 2 жніўня 2015.
- ↑ Гвилия и Жураховский покидают «Металлург» (руск.) . ФК «Металлург» Запорожье (24 лістапада 2015).
- ↑ "Минск" объявил о подписании контракта с Валериане Гвилия. football.by.
- ↑ Валериане Гвилия подписал контракт с БАТЭ. football.by.
- ↑ Валериане Гвилия перешел в швейцарский "Люцерн". football.by.
- ↑ Экс-хавбек БАТЭ и "Минска" Гвилия перешел в "Легию". football.by.
- ↑ Молодёжная сборная Украины: заявка на Мемориал Лобановского (руск.) . ФФУ (27 мая 2015). Архівавана з першакрыніцы 1 жніўня 2015.
- ↑ Молодёжная сборная Украины крупно уступила чехам (руск.) . ФФУ (7 чэрвеня 2015). Архівавана з першакрыніцы 2 жніўня 2015.
- ↑ Молодёжная сборная Украины вновь уступила чехам (руск.) . По материалам официального сайта Федерации футбола Чехии (9 чэрвеня 2015). Архівавана з першакрыніцы 2 жніўня 2015.
Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]
- Профіль на афіцыйным сайце БАТЭ (руск.)
- Профіль на сайце transfermarkt.com (англ.)
- Статыстыка на сайце National Football Teams (англ.)
- Статыстыка на сайце footballfacts.ru (руск.)
- Профіль на сайце by.tribuna.com (руск.)
- Профіль на сайце soccerway.com (руск.)
- Статыстыка на сайце Федэрацыі футбола Украіны (укр.)
- Статыстыка на сайце UEFA.com (руск.)
- Статыстыка на сайце FIFA (англ.)
- Профіль на сайце teams.by (руск.)
- Профіль на сайце pressball.by (руск.)
- Нарадзіліся 24 мая
- Нарадзіліся ў 1994 годзе
- Нарадзіліся ў Зугдзідзі
- Асобы
- Спартсмены паводле алфавіта
- Футбалісты паводле алфавіта
- Футбалісты Украіны
- Футбалісты Грузіі
- Ігракі зборнай Грузіі па футболе
- Ігракі ФК Легія Варшава
- Ігракі ФК Гурнік Забжэ
- Ігракі ФК Люцэрн
- Ігракі ФК БАТЭ
- Ігракі ФК Мінск
- Ігракі ФК Металург Запарожжа