Аляксандр Іванавіч Вальковіч
Аляксандр Іванавіч Вальковіч | |||||||
---|---|---|---|---|---|---|---|
| |||||||
|
|||||||
Папярэднік | Яфім Яфімавіч Бялевіч | ||||||
Пераемнік | Васіль Іванавіч Захарка | ||||||
|
|||||||
Нараджэнне |
21 красавіка (3 мая) 1892 |
||||||
Смерць |
4 лістапада 1937 (45 гадоў) |
||||||
Партыя | |||||||
Месца працы |
Аляксандр Іванавіч Вальковіч (21 красавіка (3 мая) 1892, Мінск (?) — 4 лістапада 1937, Мінск, НКУС) — беларускі грамадска-палітычны дзеяч.
Біяграфія
[правіць | правіць зыходнік]З праваслаўных сялян Гродзенскай губерні.
У 1914—1915 працаваў у Віленскім аддзяленні Дзяржаўнага зямельнага банка.
У пачатку 1-й сусветнай вайны ў эвакуацыі ў Саратаве. Здаў іспыт на чын у 1-й Саратаўскай гімназіі, ў верасні 1915 залічаны ў войска. 2 сакавіка 1916 г. камандзіраваны ў Тыфліс для паступлення ў школу прапаршчыкаў, 26 красавіка паступіў і 15 ліпеня скончыў паскораны курс у школы прапаршчыкаў ў Горы. Мл. афіцэр 5-га Сібірскага стралковага запаснога палка ў Ашгабаце.
З 1918 у Мінску. Член БПС-Р. Прадстаўнік БНР пры ўрадзе Грузіі, міністр фінансаў БНР. У час польскай акупацыі Беларусі 1919—1920 арыштоўваўся, уцёк за мяжу. У снежні 1925 вярнуўся ў Мінск. Працаваў інспектарам у Наркамаце фінансаў.
У выніку чысткі апарату Наркамфіна ў сакавіку 1930 пазбаўлены работы. Арыштаваны ДПУ БССР 18.7.1930 па справе «Саюза вызвалення Беларусі». Паводле пастановы АДПУ СССР ад 10.4.1931 сасланы на 5 гадоў у Белябей (Башкірыя). 25.5.1937 арыштаваны НКУС Башкірскай АССР па абвінавачанні ў прыналежнасці да «Польскай вайсковай арганізацыі». 28.10.1937 «двойкай» (наркам унутраных спраў і пракурор СССР) прыгавораны да расстрэлу. Па першым прыгаворы рэабілітаваны 10.6.1988.
Зноскі
Спасылкі
[правіць | правіць зыходнік]- Баринов И. Документы Александра Вальковича в Военно-историческом архиве // Запісы беларусаведа, 1.12.2021.
Літаратура
[правіць | правіць зыходнік]- Рэпрэсаваныя літаратары, навукоўцы, работнікі асветы, грамадскія і культурныя дзеячы Беларусі. Энцыклапедычны даведнік у 10 тамах (15 кнігах). Т. 1. Абрамовіч—Кушаль. / Укладальнік Л. У. Маракоў. — Смаленск, 2003. — 480 с. — ISBN 985-6374-04-9.
- Міхнюк У. Вальковіч // БЭ ў 18 т. Т. 3. Мн., 1996.
- Міністры фінансаў БНР
- Нарадзіліся 3 мая
- Нарадзіліся ў 1892 годзе
- Нарадзіліся ў Мінску
- Памерлі 4 лістапада
- Памерлі ў 1937 годзе
- Памерлі ў Мінску
- Члены Беларускай партыі сацыялістаў-рэвалюцыянераў
- Асобы
- Расстраляныя
- Рэпрэсаваныя савецкай уладай
- Асуджаныя па справе «Саюза вызвалення Беларусі»
- Рэпрэсаваныя ў Польскай Рэспубліцы (1918—1939)