Перайсці да зместу

Валянціна Іванаўна Крыкава

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Валянціна Іванаўна Крыкава
Дата нараджэння 13 лістапада 1930(1930-11-13) (93 гады)
Месца нараджэння
Грамадзянства
Адукацыя
Прафесія балерына
Тэатр
Узнагароды
Народны артыст Беларускай ССР

Валянціна Іванаўна Кры́кава[1] (13 лістапада 1930, Ленінград — ?) — беларуская артыстка балета. Народная артыстка БССР (1964)[2].

Скончыла Ленінградскае харэаграфічнае вучылішча ў 1947 годзе[2]. У 1947—1968 гадах салістка Дзяржаўнага тэатра оперы і балета БССР.

Выкананне В. Крыкавай адметна высокай культурай, мяккай пластычнасцю рухаў, выразным падкрэсліваннем індывідуальных рысаў характару персанажаў.

Сярод партый: Ванда («Салавей» М. Крошнера), Жанчына ў чорным («Святло і цені» Г. Вагнера), Мадэрнісцкая танцоўшчыца («Мара» Я. Глебава), Зарэма («Бахчысарайскі фантан  (руск.)» Б. Асаф’ева), фея Бэзу і Котачка («Спячая прыгажуня  (руск.)» П. Чайкоўскага), Вулічная танцоўшчыца і Мерседэс («Дон Кіхот» Л. Мінкуса), Цыганка («Эсмеральда  (руск.)» Ц. Пуні)[2].

Выканала вялікую колькасць характарных танцаў у оперных і балетных спектаклях[2].

Зноскі

  1. Беларусь 1995.
  2. а б в г Крикова Валентина Ивановна // Биографический справочник. — Мн.: «Белорусская советская энциклопедия» имени Петруся Бровки, 1982. — Т. 5. — С. 333. — 737 с.
  • Кры́кава Валянціна Іванаўна // Беларусь: энцыклапедычны даведнік / Рэдкал. Б. І. Сачанка (гал. рэд.) і інш.; Маст. М. В. Драко, А. М. Хількевіч. — Мн.: БелЭн, 1995. — С. 404. — 800 с. — 5 000 экз. — ISBN 985-11-0026-9.