Валянціна Іванаўна Міронава

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Валянціна Іванаўна Міронава
Нараджэнне 4 лютага 1953(1953-02-04) (71 год)
Член у
Адукацыя
Дзейнасць палітык, дзяржаўны дзеяч
Узнагароды

Валянціна Іванаўна Міронава (нар. 4 лютага 1953, в. Грэбень, Пухавіцкі раён, Мінская вобласць) — беларускі дзяржаўны дзеяч і палітык.

Біяграфія[правіць | правіць зыходнік]

Нарадзілася 4 лютага 1953 года ў в. Грэбень Пухавіцкага раёна Мінскай вобласці.

Скончыла Беларускі дзяржаўны інстытут народнай гаспадаркі імя В. У. Куйбышава, эканаміст. Пасля заканчэння вучобы працавала інспектарам аддзела па перасяленню і арганізаванаму набору рабочых, інжынерам-эканамістам аддзела пераразмеркавання і перападрыхтоўкі рабочых, старшым інжынерам-эканамістам аддзела хімічнай, лёгкай і мясцовай прамысловасці, вядучым эканамістам, начальнікам аддзела прамысловасці саюзна-рэспубліканскага і рэспубліканскага падпарадкавання Дзяржкампрацы БССР. Была начальнікам аддзела працы і заработнай платы трэста № 6, намеснікам начальніка аддзела працы і заработнай платы аб’яднання «Мінскаблсельбуд», начальнікам аддзела прававога абеспячэння працы, сацыяльнай абароны і ўзроўню жыцця насельніцтва ўпраўлення па працы і сацыяльнай абароне насельніцтва Мінскага абласнога выканаўчага камітэта, намеснікам начальніка ўпраўлення па працы і сацыяльнай абароне насельніцтва Мінскага абласнога выканаўчага камітэта, намеснікам старшыні камітэта па працы і занятасці насельніцтва Мінскага абласнога выканаўчага камітэта — начальнікам упраўлення абласной службы занятасці, начальнікам упраўлення абласной службы занятасці насельніцтва пры камітэце па працы Мінскага абласнога выканаўчага камітэта, начальнікам упраўлення абласной службы занятасці насельніцтва Мінскага абласнога выканаўчага камітэта. Намеснік старшыні камітэта па працы, занятасці і сацыяльнай абароне Мінскага абласнога выканаўчага камітэта. Была старшынёй абласной арганізацыі грамадскага аб’яднання «Беларускі саюз жанчын».

Выбіралася членам Савета Рэспублікі Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь 3-га склікання[1].

Узнагароды[правіць | правіць зыходнік]

Мае Падзяку Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь. Узнагароджана юбілейнымі медалямі «60 год вызвалення Рэспублікі Беларусь ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў», «60 год Перамогі ў Вялікай Айчыннай вайне 1941—1945 гг.», Ганаровай граматай Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь, Ганаровай граматай Савета Міністраў Рэспублікі Беларусь, нагрудным знакам «За актыўную працу ў сістэме Дзяржкампрацы СССР». [2].

Зноскі