Валянціна Васілеўна Пражэева

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Валянціна Васілеўна Пражэева
Дата нараджэння 28 сакавіка 1943(1943-03-28)
Месца нараджэння
Дата смерці 9 красавіка 2023(2023-04-09) (80 гадоў)
Месца смерці
Адукацыя
Прафесія лялечнік
Тэатр
Узнагароды
Заслужаны артыст Аўтаномнай Рэспублікі Крым

Валянціна Васілеўна Пражэева (28 сакавіка 1943, Свярдлоўск, СССР — 9 красавіка 2023, Мінск, Беларусь) — беларуская артыстка тэатра лялек. Заслужаны артыст Рэспублікі Крым (2001).

Біяграфія[правіць | правіць зыходнік]

Скончыла ў 1962 годзе Рэспубліканскія курсы пры Міністэрстве культуры Беларусі па спецыяльнасці «рэжысура народных тэатраў». 3 1963 года артыстка Беларускага дзяржаўнага тэатра лялек. На фарміраванне творчай асобы Пражэевай паўплываў Ан. А. Ляляўскі.

Творчасць[правіць | правіць зыходнік]

Разнапланавая артыстка. Прафесійнае валоданне лялькамі розных сістэм, праца ў драматычным плане, выразная моўная характарнасць дазваляюць актрысе ствараць яркія запамінальныя вобразы. Сярод роляў: у спектаклях для дзяцей — Мачаха («Папялушка» Т. Габэ[ru]), тыграня Петрык («Тыграня Петрык» Х. Янушэўскай[pl]), Кібальчыш («Ваенная тайна[ru]» паводле А. Гайдара), шчаня Мікі («Блакітнае шчаня[ru]» Дз. Урбана[ru]), Баба-Яга («Васіліса Прыгожая» К. Чарняк), Фімушка («Званы-лебедзі» Л. Браўсевіча[ru] і І. Карнавухавай[ru]; лаўрэат фестывалю тэатраў лялек Прыбалтыкі і Беларусі, г. Каўнас, Літва, 1971), Баба («Дзед і Жораў» В. Вольскага; лаўрэат фестывалю тэатраў лялек Прыбалтыкі і Беларусі, Мінск, 1974); у спектаклях для дарослых — прынцэса Дысперанда («Чортаў млын» І. Штока), Галатэя («Цудоўная Галатэя» Б. Гадар[hu] і С. Дарваша[hu]), Ева («Боская камедыя[ru]» Штока), дачка Бабы-Ягі («Да трэціх пеўняў» В. Шукшына), дзяўчына Машка («Ляўша» У. Канстанцінава[ru] і Б. Рацэра[ru] паводле М. Ляскова), Эльвіра Рэнесанс («Клоп[ru]» У. Маякоўскага), фрау Босенгейм («Прыгоды бравага салдата Швейка» паводле Я. Гашака), Шарлота («3 Парыжам скончана!..» паводле п’есы А. Чэхава «Вішнёвы сад») і інш. Дыпломы Міжнародных фестываляў тэатраў лялек.

Зноскі

Літаратура[правіць | правіць зыходнік]

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]