Яраслаў Гашак
Яраслаў Гашак | |
---|---|
Jaroslav Hašek | |
![]() | |
Асабістыя звесткі | |
Імя пры нараджэнні | чэшск.: Jaroslav Matěj František Hašek |
Дата нараджэння | 30 красавіка 1883[1][2][…] |
Месца нараджэння | |
Дата смерці | 3 студзеня 1923[1][6][…] (39 гадоў) |
Месца смерці | |
Грамадзянства |
![]() |
Бацька | Josef Hašek[d] |
Жонка | Ярміла Гашакава[d] |
Дзеці | Richard Hašek[d] |
Альма-матар | |
Прафесійная дзейнасць | |
Род дзейнасці | аўтар, сатырык, раманіст, журналіст, пісьменнік, публіцыст |
Гады творчасці | 1900—1922 |
Мова твораў | чэшская і руская мова |
Грамадская дзейнасць | |
Партыя | |
Подпіс |
![]() |
Творы на сайце Lib.ru | |
![]() | |
![]() | |
![]() |
Яраслаў Гашак (чэшск.: Jaroslav Hašek; 30 красавіка 1883, Прага — 3 студзеня 1923, Ліпніцы) — чэшскі празаік-сатырык, журналіст і публіцыст.
Біяграфія[правіць | правіць зыходнік]
Сын настаўніка. Адукацыю атрымаў у камерцыйнай акадэміі. Літаратурную дзейнасць пачаў з 18 гадоў у газетах і гумарыстычных часопісах кароткімі апавяданнямі чэхаўскага тыпу, якія ён называў «гумарэскамі». Ужо ў гэтых апавяданнях высмейваліся рэлігійныя забабоны, сямейны побыт дробнага буржуа, парламент і іншыя з’явы ў тагачасным чэхаславацкім грамадстве.
Мабілізацыя перапыніла літаратурную дзейнасць Яраслава Гашэка. У час 1-й сусветнай вайны ён трапіў на фронт. Праз нейкі час Гашэк апынуўся Расіі як палонны. Тут ён удзельнічае ў Кастрычніцкай рэвалюцыі, уступае ў камуністычную партыю і падчас Грамадзянскай вайны працуе ва Уфе. Пасля заканчэння вайны вяртаецца ў Прагу і з гэтага часу займаецца выключна літаратурай.
Раман пра ўдалага ваяку Швейка[правіць | правіць зыходнік]
Вайна і рэвалюцыя вызначылі другі перыяд яго творчасці. Ад дробных побытавых апавяданняў Гашак перайшоў да эпапеі. Яго «Прыгоды ўдалага ваякі Швейка ў сусветную вайну» (Osudy dobrého vojáka Švejka za světové války) (1921—1923) прынеслі Гашаку сусветную славу і перакладзены на мноства моў. Твор Гашака напісаны сакавітай мовай з прымессю салдацкага жаргону і пражскага арго, пабудаваны на чаргаванні падзей салдацкага жыцця галоўнага героя, якое перарываецца характэрнымі адступленнямі — успамінамі Швейка, анекдотамі, прыкладамі з яго жыцця. Самі чэхі апраўдана называюць раман самай смешнай кнігай у свеце.
Заўчасная смерць аўтара з-за сухотаў у 1923 годзе пакінула раман няскончаным. З імем Гашака звязана мноства паданняў. Піваварня, дзе любіў бавіць час пісьменнік — самае прыцягальнае месца для турыстаў у Празе. Яраслаў Гашак — самы вядомы чэшскі пісьменнік мінулага стагоддзя.
Беларускія пераклады рамана[правіць | правіць зыходнік]
У 1931—1932 гады ў беларускім перакладзе выдадзена эпапея «Прыгоды ўдалага ваякі Швейка» (у 6 т.) аўтарства Яраслава Гашэка і Карэла Ванэка. 1-ы том перакладаў Міхась Зарэцкі (1931), 2-і — Кандрат Крапіва, 3-і — Максім Лужанін, 4-ы — Лукаш Калюга (1932), 5-ы — Тодар Кляшторны са Змітраком Астапенкам, 6-ы — Кузьма Чорны.
Таксама «Швейка» перакладаў Аляксандр Мажэйка.
Памяць[правіць | правіць зыходнік]
У яго гонар названы астэроід — Гашак.
Бібліяграфія[правіць | правіць зыходнік]
- Цвёрдая скура: Апавяданні для дзяцей сярэд. і ст. узроста: Пер. з рус. мовы / Я.Гашэк. — Мн. : Белдзяржвыд, 1931. — 35 с.
- Госць у хату: Апавядані: Пер. з чэш. / Уклад. А. Мажэйкі. — Мн.: Мастац.літ., 1984. — 279 с. — (Бібліятэка замежнай прозы).
- Гашак Я. Прыгоды бравага салдата Швейка / Пераклад А. Мажэйкі. — Мінск: Ураджай, 1998. — 5000 ас. — (Серыя «Школьная бібліятэка»).
Зноскі
- ↑ а б в г Востокова С. И. Гашек // Краткая литературная энциклопедия — М.: Советская энциклопедия, 1962. — Т. 2.
- ↑ а б Bibliothèque nationale de France data.bnf.fr: платформа адкрытых даных — 2011. Праверана 10 кастрычніка 2015.
- ↑ Jaroslav Hašek // SNAC — 2010. Праверана 9 кастрычніка 2017.
- ↑ Востокова С. И. Гашек Ярослав // Большая советская энциклопедия: [в 30 т.] / под ред. А. М. Прохоров — 3-е изд. — М.: Советская энциклопедия, 1971. — Т. 6 : Газлифт — Гоголево. — С. 148–149. Праверана 28 верасня 2015.
- ↑ а б Czech National Authority Database Праверана 23 лістапада 2019.
- ↑ Востокова С. И. Гашек Ярослав // Большая советская энциклопедия: [в 30 т.] / под ред. А. М. Прохоров — 3-е изд. — М.: Советская энциклопедия, 1971. — Т. 6 : Газлифт — Гоголево. — С. 148–149. Праверана 27 верасня 2015.
- ↑ The Fine Art Archive — 2003. Праверана 1 красавіка 2021.
Літаратура[правіць | правіць зыходнік]
- Ančík Zd. O životě J. Haška. — Praha, 1953;
- Křizek J. J. Hašek v revolucním Rusku. — Praha, 1957;
- Pytílk R., Lajske М. Bibliografie J. Haška. — Praha, 1960;
- Frynta E. Hašek der Schöpfer des Schwejk. — [Praha, 1965].
Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]
На Вікісховішчы ёсць медыяфайлы па тэме Яраслаў Гашак
- Нарадзіліся 30 красавіка
- Нарадзіліся ў 1883 годзе
- Нарадзіліся ў Празе
- Памерлі 3 студзеня
- Памерлі ў 1923 годзе
- Памерлі ў Чэхіі
- Члены Чэшскай сацыял-дэмакратычнай партыі
- Асобы
- Пісьменнікі паводле алфавіта
- Пісьменнікі Чэхіі
- Журналісты паводле алфавіта
- Журналісты Чэхіі
- Публіцысты паводле алфавіта
- Публіцысты Чэхіі
- Сатырыкі
- Рэвалюцыянеры Расіі
- Камуністы Чэхіі і Славакіі
- Анархісты
- Удзельнікі Грамадзянскай вайны ў Расіі
- Ваеннапалонныя Першай сусветнай вайны (Аўстра-Венгрыя)