Валянціна Вітальеўна Ражанец

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Валянціна Вітальеўна Ражанец
Нараджэнне 14 студзеня 1964(1964-01-14) (60 гадоў)
Адукацыя
Дзейнасць палітык, журналістка
Месца працы
Узнагароды

Валянціна Вітальеўна Ражанец (нар. 14 студзеня 1964, Слуцк Мінскай вобласці) — беларускі журналіст і палітык.

Біяграфія[правіць | правіць зыходнік]

Скончыла Беларускі дзяржаўны ўніверсітэт імя У. І. Леніна, журналіст.

Працавала мастацкім кіраўніком Слуцкага раённага дома культуры, настаўнікам беларускай мовы і літаратуры СШ № 12 г. Слуцка, карэктарам рэдакцыі Любанскай раённай газеты «Будаўнік камунізму», загадчыкам сельскагаспадарчага, аграпрамысловага аддзела, адказным сакратаром рэдакцыі газеты «Слуцкі край», рэдактарам тэлепраграмы «Слуцк ТБ» адкрытага акцыянернага таварыства «СлуцкАблГарант», галоўным рэдактарам дзяржаўнай установы «Рэдакцыя газеты „Слуцкі край“» і праграмы радыёвяшчання «Весткі Случчыны».

Выбіралася дэпутатам Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь 6-га і 7-га склікання.

Узнагароды[правіць | правіць зыходнік]

Узнагароджана Ганаровай граматай Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь[1].

Зноскі