Перайсці да зместу

Валянцін Аляксандравіч Сяткоўскі

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Валянцін Аляксандравіч Сяткоўскі
Дата нараджэння 21 красавіка 1946(1946-04-21)[1] (78 гадоў)
Месца нараджэння
Грамадзянства
Род дзейнасці навуковец, выкладчык універсітэта
Навуковая сфера паталагічная фізіялогія
Месца працы
Навуковая ступень доктар медыцынскіх навук[1] (1992)
Навуковае званне
Альма-матар
Прэміі

Валянцін Аляксандравіч Сятко́ўскі[2] (нар. 1946) — вучоны ў галіне паталагічнай фізіялогіі, доктар медыцынскіх навук (1992), прафесар.

Нарадзіўся ў горадзе Докшыцы. У 1970 годзе скончыў Мінскі медыцынскі інстытут па спецыяльнасці «Лячэбная справа». У 1970—1989 гадах працаваў у Навукова-даследчым інстытуце гематалогіі і пералівання крыві, з 1977 года на пасадзе намесніка дырэктара. У 1990—2003 гадах В. А. Сяткоўскі ў Беларускім дзяржаўным медыцынскім універсітэце — старшы навуковы супрацоўнік Цэнтральнай навукова-даследчай лабараторыі, адначасова прафесар кафедры нармальнай фізіялогіі, з 2000 года кіраўнік навуковай групы. У 2003—2018 гадах прафесар кафедры сацыяльнай работы і рэабіліталогіі Дзяржаўнага інстытута кіравання і сацыяльных тэхналогій Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта.

Навуковая дзейнасць

[правіць | правіць зыходнік]

В. А. Сяткоўскі аўтар навуковых прац пытаннях паталагічнацй фізіялогіі крыві, дыягностыцы і тэрапіі псіхасаматычных хвароб. Аўтар шэрагу вынаходстваў,

Сяро апублікаванага:

  • Изучение реакции морфологической диссоциации крови, при свертывании в неполярной среде с использованием нового микрометода : Автореферат дис. на соискание ученой степени кандидата медицинских наук. (14.00.16) / Мин. гос. мед. ин-т. — Минск : [б. и.], 1973. — 25 с. : черт.;
  • Психология девиантного поведения : учебно-методический комплекс / Л. А. Азарова, В. А. Сятковский. — Минск, 2009;
  • Применение теории информации при психодиагностических исследованиях (разам з Л. А. Азаравай і Л. П. васіленка) // Медицинские новости. 1997. № 12;
  • Девиантное поведение: основы психологии, диагностики, социальной реабилитации : учебное пособие / Л. А. Азарова, В. А. Сятковский. — Минск, 2013;
  • Психофизиология : учеб.-метод. комплекс для специальности 1-86 01 01 «Социальная работа (по направлениям)», направление специальности 1-86 01 01-03 «Социальная работа (социально-реабилитационная деятельность)» / В. А. Сятковский, Л. А. Азарова ; ГИУСТ БГУ, Каф. социальной работы и реабилитологии. — Минск : ГИУСТ БГУ, 2017. — 125 с. : табл.