Валянцін Міронавіч Асташынскі

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
(Пасля перасылкі з Валянцін Асташынскі)
Валянцін Міронавіч Асташынскі
Дата нараджэння 29 чэрвеня 1950(1950-06-29) (73 гады)
Месца нараджэння
Грамадзянства
Род дзейнасці фізік
Месца працы
Навуковая ступень доктар фізіка-матэматычных навук
Навуковае званне
Альма-матар
Узнагароды
медаль «За працоўныя заслугі»

Валянцін Міронавіч Асташынскі (29 чэрвеня 1950, Мінск) — беларускі фізік. Доктар фізіка-матэматычных навук (2000), дацэнт (2010), член-карэспандэнт Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі (2014).

Біяграфія[правіць | правіць зыходнік]

Скончыў БДУ (1973). З 1969 у Інстытуце фізікі, з 1992 у Інстытуце малекулярнай і атамнай фізікі Нац. АН Беларусі (з 2001 загадчык сектара, з 2004 — загадчык лабараторыі), з 2007 — зноў у Інстытуце фізікі, загадчык лабараторыі, з 2013 — у Інстытуце цепла- і масаабмену імя А. У. Лыкава НАН Беларусі, загадчык аддзялення фізікі плазмы і плазменных тэхналогій.

Навуковыя працы па фізіцы плазменых паскаральнікаў, плазмадынаміцы. Развіў канцэпцыю аб паскарэнні замагнічанай плазмы ў квазістацыянарных плазменных паскаральніках. Прапанаваў і стварыў камбінаваныя плазмадынамічныя сістэмы для генерацыі кампрэсійных эразійных плазменных плыней. Распрацаваў методыку паскоранай дыягностыкі рэжымаў работы плазменных паскаральнікаў.

Медаль «За працоўныя заслугі» (2023).[1]

Зноскі

Літаратура[правіць | правіць зыходнік]

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]