Валянцін Міронавіч Асташынскі
Jump to navigation
Jump to search
Валянцін Міронавіч Асташынскі | |
---|---|
Дата нараджэння | 29 чэрвеня 1950 (70 гадоў) |
Месца нараджэння | |
Грамадзянства | |
Род дзейнасці | фізік |
Месца працы | |
Навуковая ступень | доктар фізіка-матэматычных навук |
Альма-матар |
Валянцін Міронавіч Асташынскі (29 чэрвеня 1950, Мінск) — беларускі фізік. Доктар фізіка-матэматычных навук.
Біяграфія[правіць | правіць зыходнік]
Скончыў БДУ (1973). З 1969 у Інстытуце фізікі, з 1992 у Інстытуце малекулярнай і атамнай фізікі Нац. АН Беларусі (з 2001 заг.сектара).
Навуковыя працы па фізіцы плазменых паскаральнікаў, плазмадынаміцы. Развіў канцэпцыю аб паскарэнні замагнічанай плазмы ў квазістацыянарных плазменных паскаральніках. Прапанаваў і стварыў камбінаваныя плазмадынамічныя сістэмы для генерацыі кампрэсійных эразійных плазменных плыней. Распрацаваў методыку паскоранай дыягностыкі рэжымаў работы плазменных паскаральнікаў.
Зноскі
Літаратура[правіць | правіць зыходнік]
- БЭ ў 18 тамах., Т.18.кн.1 Мн., 2000, С.338
![]() |
На гэты артыкул не спасылаюцца іншыя артыкулы Вікіпедыі, калі ласка, карыстайцеся падказкай і пастаўце спасылкі ў адпаведнасці з прынятымі рэкамендацыямі. |