Валянцін Васілевіч Асмалоўскі

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Валянцін Васілевіч Асмалоўскі
Дата нараджэння 15 лютага 1924(1924-02-15)
Месца нараджэння
Дата смерці 24 мая 2002(2002-05-24) (78 гадоў)
Месца смерці
Грамадзянства
Род дзейнасці эканаміст, выкладчык універсітэта
Месца працы
Навуковая ступень доктар эканамічных навук (1968)
Навуковае званне
Альма-матар
Узнагароды

Валянцін Васілевіч Асмалоўскі (15 лютага 1924, в. Гослеў, Краснапольскі раён, Магілёўская вобласць — 24 мая 2002) — беларускі эканаміст. Доктар эканамічных навук (1968), прафесар (1969). Удзельнік Вялікай Айчыннай вайны.

Біяграфія[правіць | правіць зыходнік]

Скончыў Маскоўскі інстытут каляровых металаў і золата (1951).

Працаваў у Крыварожскім горнарудным інстытуце (з 1954, загадчык кафедры эканомікі прамысловай вытворчасці, прарэктар), Беларускім дзяржаўным эканамічным універсітэце (з 1971, прафесар, загадчык кафедры арганізацыі і кіравання, у 1972—1992 — прарэктар па навуковай рабоце).

Навуковыя інтарэсы: эканоміка прамысловасці; арганізацыя і кіраванне вытворчасцю; аналіз гаспадарчай дзейнасці.

Узнагароды[правіць | правіць зыходнік]

Званне «Заслужаны работнік народнай адукацыі Беларускай ССР» (1990), ордэны Чырвонай Зоркі, Айчыннай вайны 2-й ступені, Працоўнага Чырвонага Сцяга, медалі (12) і інш.

Бібліяграфія[правіць | правіць зыходнік]

  • Экономика железорудной промышленности : диссертация … доктора экономических наук / В. В. Осмоловский. — Москва, 1967.

Зноскі

Літаратура[правіць | правіць зыходнік]

  • Асмалоўскі Валянцін Васілевіч // Беларуская энцыклапедыя : у 18 т. — Мінск, 1996. — Т. 2. — С. 37.
  • Осмоловский Валентин Васильевич // Республика Беларусь : энциклопедия : [в 7 т.]. — Минск, 2007. — Т. 5. — С. 632.
  • Имена на поверке : [преподаватели БГЭУ — участники Великой Отечественной войны] / А. Петрова // Эканаміст : газета УА "Беларускі дзяржаўны эканамічны ўніверсітэт. — 2013. — 28 чэрвеня (№ 11). — С. 3. — В содержании в том числе о В. В. Осмоловском. — Сведения доступны также по Интернету: http://bseu.by/economist/11(1006).pdf