Валянцін Мікалаевіч Шчарбіна

З пляцоўкі Вікіпедыя
Jump to navigation Jump to search
Валянцін Мікалаевіч Шчарбіна
Дата нараджэння 6 лютага 1908(1908-02-06)
Месца нараджэння
Дата смерці 19 мая 1976(1976-05-19) (68 гадоў)
Грамадзянства Flag of Russia.svg Расійская імперыя, Flag of the Soviet Union.svg СССР
Навуковая сфера геалогія, геахімія
Месца працы
Навуковая ступень доктар геолага-мінералагічных навук
Навуковае званне прафесар, член-карэспандэнт АН БССР
Альма-матар

Валянцін Мікалаевіч Шчарбі́на[1] (6 лютага 1908, Харкаў19 мая 1976) — вучоны, геолаг і геахімік, доктар геолага-мінералагічных навук (1953), прафесар (1953), член-карэспандэнт Акадэміі навук БССР (1956).

Біяграфія[правіць | правіць зыходнік]

Нарадзіўся ў Харкаве. У 1933 годзе скончыў Харкаўскі ўніверсітэт. З 1934 года працаваў у геалагічных установах Украіны, Казахстана, Літвы, Кіргізіі. У 1955—1964 гг. займаў пасаду загадчыка сектарам карысных выкапняў, сектарам геалогіі і геахіміі мінеральных солей Інстытута геалагічных навук Акадэміі навук Беларускай ССР.

Навуковая дзейнасць[правіць | правіць зыходнік]

Займаўся вывучэннем гіпсавых адкладаў на Цянь-Шані, адкрыў глаўберытавы тып мінералізацыя саляносных адкладаў. Даследаваў Прыпяцкі саляносны басейн, Старобінскае радовішча калійнай і каменнай солі, асаблівасці складу і будовы саляносных адкладаў і ўмовы іх утварэння, мінералогію і петраграфію галагенных парод і саляных глін.

Зноскі

  1. Энцыклапедыя прыроды Беларусі. У 5-і т. Т. 5. Стаўраструм — Яшчур / Рэдкал. І. П. Шамякін (гал. рэд.) і інш. — Мн.: БелСЭ ім. Петруся Броўкі, 1986. — 583 с., іл. — 10 000 экз.

Літаратура[правіць | правіць зыходнік]

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]