Перайсці да зместу

Валяр’янава

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
(Пасля перасылкі з Валяр'янава)
Вёска
Валяр'янава
Краіна
Вобласць
Раён
Сельсавет
Каардынаты
Вышыня цэнтра
233 м
Насельніцтва
  • 1 741 чал. (2009)[1]
Часавы пояс
Тэлефонны код
+375 17
Паштовы індэкс
223053
Аўтамабільны код
5
Валяр'янава на карце Беларусі ±
Валяр’янава (Беларусь)
Валяр’янава
Валяр’янава (Мінская вобласць)
Валяр’янава

Валяр'я́нава[2] (трансліт.: Valiarjanava, руск.: Валерьяново) — вёска ў Мінскім раёне Мінскай вобласці. Уваходзіць у склад Бараўлянскага сельсавета.

  • 2009 год (перапіс) — 1741 чалавек
  • 1999 год (перапіс)— 489 чалавек

Вёска знаходзіцца за 2 кіламетры на паўночны ўсход ад Мінскай кальцавой аўтамабільнай дарогі ў Лагойскім напрамку.

Упершыню вёска ўспамінаецца ў дакументах у 1858 годзе[3].

Да 9 жніўня 1979 года вёска ўваходзіла ў склад Зеленалужскага сельсавета[4].

Хуткае развіццё вёскі пачалося ў канцы XX стагоддзя, калі зямля ў ёй стала вылучацца пад катэджную забудову. Станам на канец 2013 года ў вёсцы каля 500 дамоў, большасць ― катэджы. Ёсць і старая забудова карэнных жыхароў, некаторыя дамы перабудоўваюцца[5].

Дабрацца да вёскі можна аўтамабілем (заезд з дарогі Заслаўе ― Калодзішчы) або грамадскім транспартам. Некалькі разоў на дзень да размешчанай у вёсцы вайсковай часткі № 39872 ходзіць аўтобус па маршруце № 204 «ДС Карбышава ― Валяр'янава». Апроч таго, каля вёскі (прыпынак «Баравая») спыняюцца наступныя аўтобусы, якія ідуць па трасе М3:

  • 113 А/в Маскоўскі ― Тубдыспансер
  • 115э ДС Дружная ― Тубдыспансер
  • 143 ДС Карбышава ― Зялёны Бор
  • 145с А/в Маскоўскі ― НДІ анкалогіі
  • 204 ДС Карбышава ― в. Валяр'янава

У вёсцы ёсць стадыён, валейбольная і баскетбольная пляцоўкі.

Царква

Па ініцыятыве жыхаркі вёскі — пісьменніцы Таццяны Дашкевіч, у Валяр’янава будуецца царква Свяціцеля Мікалая.

Вядомыя асобы

[правіць | правіць зыходнік]

Зноскі

  1. Перапіс насельніцтва Беларусі 2009 года
  2. Назвы населеных пунктаў Рэспублікі Беларусь: Мінская вобласць: нарматыўны даведнік / І. А. Гапоненка, І. Л. Капылоў, В. П. Лемцюгова і інш.; пад рэд. В. П. Лемцюговай. — Мн.: Тэхналогія, 2003. — 604 с. ISBN 985-458-054-7. (DJVU)
  3. Памяць: Мінскі раён: Гісторыка-дакументальная хроніка гарадоў і раёнаў Беларусі. ― Мн., 1998. С. 566
  4. Рашэнне выканкома Мінскага абласнога Савета народных дэпутатаў ад 9 жніўня 1979 г. // Збор законаў Беларускай ССР, указаў Прэзідыума Вярхоўнага Савета Беларускай ССР, пастаноў Савета Міністраў Беларускай ССР. — 1979, № 27 (1617).
  5. Вёска Валяр'янава ― усё ў нашых руках Архівавана 17 лістапада 2013.