Галіна Мікалаеўна Юргялевіч

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Галіна Мікалаеўна Юргялевіч
дэпутат Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь[d]
з 2004

Нараджэнне 30 красавіка 1954(1954-04-30) (69 гадоў)
Адукацыя
Дзейнасць палітык
Месца працы
Узнагароды

Галіна Мікалаеўна Юргялевіч (нар. 30 красавіка 1954, в. Валяр’янава Мінскага раёна Мінскай вобласці) — беларускі палітык.

Біяграфія[правіць | правіць зыходнік]

Скончыла Беларускі дзяржаўны універсітэт, географ. Працоўную дзейнасць пачала механазборшчыкам Мінскага гадзіннікавага завода. Працавала старшым тэхнікам інстытута «БелНДІпалівапраект», старшай піянерважатай Бараўлянскай сярэдняй школы Мінскага раёна, інжынерам інстытута «Сельгастэхпраект» у горадзе Мінску, настаўнікам Бараўлянскай сярэдняй школы Мінскага раёна і сярэдняй школы № 162 горада Мінска, інструктарам аддзела прапаганды Заводскага райкама КПБ горада Мінска, дырэктарам сярэдніх школ № 43 і № 162. Займала пасаду начальніка ўпраўлення адукацыі адміністрацыі Заводскага раёна горада Мінска.

Выбіралася дэпутатам Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь трэцяга і чацвёртага скліканняў[1].

Узнагароды[правіць | правіць зыходнік]

Узнагароджана медалём «За працоўныя заслугі» (2012)[2], Ганаровай граматай Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь[3].

Зноскі