Валяр’ян Якаўлевіч Авяр’янаў

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Валяр’ян Якаўлевіч Авяр’янаў
Дата нараджэння 13 жніўня 1919(1919-08-13)
Месца нараджэння
Дата смерці 29 лістапада 2010(2010-11-29) (91 год)
Месца смерці
Грамадзянства
Род дзейнасці навуковец
Навуковая сфера радыётэхніка, электроніка
Месца працы
Навуковая ступень доктар тэхнічных навук
Навуковае званне прафесар
Альма-матар
Узнагароды
Ордэн Айчыннай вайны I ступені Ордэн Айчыннай вайны 2 ступені Ордэн Чырвонай Зоркі
Медаль «За абарону Сталінграда»
Медаль «За абарону Сталінграда»
Медаль «За ўзяцце Кёнігсберга»
Медаль «За ўзяцце Кёнігсберга»
Медаль «За перамогу над Германіяй у Вялікай Айчыннай вайне 1941—1945 гг.»

Валяр’ян Якаўлевіч Авяр’янаў (руск.: Валерьян Яковлевич Аверьянов; 13 жніўня 1919, Уладзімір — 29 лістапада 2010[1], Мінск) — вучоны ў галіне радыётэхнікі і электронікі. Доктар тэхнічных навук (1964). Прафесар (1968). Ганаровы член Міжнароднай Акадэміі прыкладной электронікі (1994). Заслужаны рацыяналізатар БССР (1967). Удзельнік Вялікай Айчыннай вайны.

Біяграфія[правіць | правіць зыходнік]

В. Я. Авяр’янаў нарадзіўся ў горадзе Уладзімір (Расія). Удзельнічаў у будаўніцтве абарончых рубяжоў пад Масквой у раёне горада Вязьма. У 1942 годзе скончыў Маскоўскі інстытут інжынераў сувязі і быў накіраваны на фронт. З мая 1942 г. начальнік сувязі 76-а гвардзейскага мінамётнага палка, 317-а гвардзейскага мінамётнага палка. Удзельнік Сталінградскай бітвы, Беларускай і Кёнігсбергскай аперацый. Са студзеня 1948 г. начальнік сувязі 1377-а зенітнага артылерыйскага палка (Група савецкіх войскаў у Германіі). З мая 1948 г. В. Я. Авяр’янаў ад’юнкт у Ваеннай артылерыйскай акадэміі радыёлакацыі, з 1951 г. старэйшы выкладчык, з 1953 г. намеснік начальніка, начальнік кафедры радыёпрыёмных устройстваў. У 1954—1954 гг. на пасадзе начальніка кафедры ў Гомельскім вышэйшым інжынерным радыётэхнічным вучылішчы Войскаў СПА краіны, з 1957 г. начальнік кафедры радыёперадаючых і радыёпрёмных устройстваў у Мінскім вышэйшым інжынерным радыётэхнічным вучылішчы Войскаў СПА краіны.

У 1974 годзе палкоўнік В. Я. Авяр’янаў звольнены ў запас. З 1976 г. працаваў у Мінскім радыётэхнічным інстытуце (БДУІР), загадчык кафедры антэн і ўстройстваў ЗВЧ.

Навуковая дзейнасць[правіць | правіць зыходнік]

В. Я. Авяр’янаў займаўся даследаваннямі разнесеных радыёлакацыйных станцый у мэтах павелічэння далёкасці дзеяння бартавых радыёлакацыйных прыцэлаў і галовак саманавядзення ракет, праблем радыёлакацыі нізкалётаючых цэляў, уздзеяння актыўных памех на работу радыёлакацыйных станцый. Аўтар электра-дыпольнай тэорыі шаравой маланкі, вялікай колькасці філасофскіх і навукова-метадычных работ. Аўтар шэрагу патэнтаў.

Сярод апублікаваных прац:

  • На чём держится земля [Текст]: (Электр. гипотеза гравитации) / В. Я. Аверьянов ; Белорус. гос. ун-т информатики и радиоэлектроники. — Минск: [б. и.], 1994. — 30 с. : ил.[2]
  • Электро-дипольная гипотеза гравитации и ее следствия / В. Я. Аверьянов ; Белорус. гос. ун-т информатики и радиоэлектроники. — Минск: БГУИР, 1999. — 59 с. : ил. — ISBN 985-444-096-6[2]
  • Разнесённые радиолокационные станции и системы / В. Я. Аверьянов; научный редактор А. Е. Охрименко — Мн., 1978.
  • Шаровая молния: монография (2005)
  • Электро-дипольная теория гравитации: монография (2004)
  • Десять рассказов о Радио…

Узнагароды[правіць | правіць зыходнік]

Узнагароджаны ордэнамі Айчыннай вайны 1-й і 2-й ступені, ордэнам Чырвонай Зоркі, медалямі «За абарону Сталінграда», «За ўзяцце Кёнігсберга», «За перамогу над Германіяй у Вялікай Айчыннай вайне 1941—1945 гг.», «Ветэран Узброеных Сіл СССР»[1] і інш.

Зноскі

Літаратура[правіць | правіць зыходнік]

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]