Валіснерыя спіральная

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Валіснерыя спіральная
Навуковая класіфікацыя
Міжнародная навуковая назва

Vallisneria spiralis L.

Ахоўны статус

Сістэматыка
на Віківідах

Выявы
на Вікісховішчы
ITIS  817914
NCBI  55324
EOL  1089039
GRIN  t:400355
IPNI  431996-1
TPL  kew-308987

Валісне́рыя спіра́льная (Valisneria spiralis) — падводная травяністая расліна сямейства жабнікавых.

Апісанне[правіць | правіць зыходнік]

Сцябло кароткае са стужкападобным ярна-зялёным лісцем даўжынёй да 80 см і шырынёй 12 мм, сабраным у разетку. Кветкі аднаполыя, развіваюцца пад вадой. Перад апыленнем усплываюць на паверхню. Апыленая кветка апускаецца ў ваду, дзе выспявае плод.

Пашырэнне[правіць | правіць зыходнік]

Пашырана ў прэсных вадаёмах трапічнага, субтрапічнага і ўмеранага паясоў. Трапляецца ў вусці Дуная, Дняпра, Волгі, у азёрах Каўказа, Сярэдняй Азіі, Далёкага Усходу на глыбіні да 1 м.

Выкарыстанне[правіць | правіць зыходнік]

Выкарыстоўваецца як акварыумная расліна. Найбольш дэкаратыўная форма — з закручаным лісцем. Культывуюць пры ўмераным асвятленні.

Зноскі

  1. Ужываецца таксама назва Пакрытанасенныя.
  2. Пра ўмоўнасць аднясення апісванай у гэтым артыкуле групы раслін да класа аднадольных гл. раздзел «Сістэмы APG» артыкула «Аднадольныя».

Літаратура[правіць | правіць зыходнік]

Мартыненка В. П. Валіснерыя спіральная // Энцыклапедыя прыроды Беларусі. У 5-і т. Т. 1. Ааліты — Гасцінец / Рэдкал. І. П. Шамякін (гал. рэд.) і інш. — Мн.: БелСЭ імя Петруся Броўкі, 1983. — 575 с., іл. — 10 000 экз.