Ванелевічы
Выгляд
Аграгарадок
Ванелевічы
|
Ване́левічы[1] (трансліт.: Vanielievičy, руск.: Ванелевичи) — аграгарадок у Капыльскім раёне Мінскай вобласці. Уваходзіць у склад Доктаравіцкага сельсавета.
Назва
[правіць | правіць зыходнік]Паводле В. Жучкевіча, ад прозвішча Ванелевіч[2].
Таксама было віленскае Ванельскі[3].
Гісторыя
[правіць | правіць зыходнік]Вёска ўзгадваецца з пачатку 1930-х гадоў, калі ўваходзіла ў калгас «Піянер», працавалі ветраны млын і кузня[4].
У 1924—1929 гадах — цэнтр Евангелевіцкага сельсавета, у 1954—1960 гадах — цэнтр Ванелевіцкага сельсавета[5][6].
Насельніцтва
[правіць | правіць зыходнік]- 1970 год — 265 двароў, 830 жыхароў
- 1997 год — 269 двароў, 641 жыхар
Памятныя мясціны
[правіць | правіць зыходнік]- Брацкая магіла савецкіх воінаў, партызан і ахвяр фашызму, помнік землякам, якія знаходзяцца ў цэнтры Ванелевічаў. Пахаваны 9 савецкіх вайскоўцаў і партызан, загінулых у 1944 годзе, а таксама забітыя гітлераўцамі жанчына і 2 дзяцей. У 1965 годзе на магіле пастаўлены помнік. У 1977 годзе на ўшанаванне памяці 193 землякоў, загінулых у гады Вялікай Айчыннай вайны, устаноўлена скульптура вайскоўца, абапал якой бачны стэлы з імёнамі загінуўшых[7].
Крыніцы
[правіць | правіць зыходнік]- ↑ Назвы населеных пунктаў Рэспублікі Беларусь: Мінская вобласць: нарматыўны даведнік / І. А. Гапоненка, І. Л. Капылоў, В. П. Лемцюгова і інш.; пад рэд. В. П. Лемцюговай. — Мн.: Тэхналогія, 2003. — 604 с. ISBN 985-458-054-7. (DJVU). Сустракаецца таксама варыянт Няве́лявічы
- ↑ В. А. Жучкевич. Краткий топонимический словарь Белоруссии. Минск, 1974. С. 44.
- ↑ https://www.epaveldas.lt/preview?id=1667%2F1%2F18
- ↑ Ванелевічы // Памяць: Капыл. р-н: Гіст.-дак. хронікі гарадоў і р-наў Беларусі. — Мн.: Бел. навука, 2001. — С. 590. — 638 с.; іл. — ISBN 985-08-0113-1.
- ↑ Указ Президиума Верховного Совета БССР от 16 июля 1954 г. Об объединении сельских советов Минской области // Сборник законов Белорусской ССР и указов Президиума Верховного Совета Белорусской ССР: 1938-1955 гг. — Мн.: Изд. Президиума Верхов. Совета БССР, 1956. — 347 с.
- ↑ Рашэнне выканкома Мінскага абласнога Савета дэпутатаў працоўных ад 24 мая 1960 г. // Збор законаў, указаў Прэзідыума Вярхоўнага Савета Беларускай ССР, пастаноў і распараджэнняў Савета Міністраў Беларускай ССР. — 1960, № 16.
- ↑ 900. БРАЦКАЯ МАГІЛА САВЕЦКІХ ВОІНАЎ, ПАРТЫЗАН І АХВЯР ФАШЫЗМУ, ПОМНІК ЗЕМЛЯКАМ // Збор помнікаў гісторыі і культуры Беларусі / АН БССР. Ін-т мастацтвазнаўства, этнаграфіі і фальклору; Рэд. кал.: С. В. Марцэлеў (гал. рэд.) і інш. — Мн.: БелСЭ, 1987. — Мінская вобласць. Кніга 1. — С. 187. — 284 с.: іл.
Літаратура
[правіць | правіць зыходнік]- Новікава Г. М. З гісторыі населеных пунктаў // Памяць: Капыл. р-н: Гіст.-дак. хронікі гарадоў і р-наў Беларусі. — Мн.: Бел. навука, 2001. — С. 590. — 638 с.; іл. — ISBN 985-08-0113-1.
Спасылкі
[правіць | правіць зыходнік]
На Вікісховішчы пакуль няма медыяфайлаў па тэме, але Вы можаце загрузіць іх